Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Гадзіну духоўнай паэзіі «Радкі мужнасці і веры» прымеркавалі ў Віцебскай абласной бібліятэцы да Дня роднай мовы і Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемства адбылося дзякуючы супрацоўніцтву Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (старшыня - заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Тамара Краснова-Гусачэнка) і  Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» (першы  намеснік старшыні – Наталля Ткачова), якія сваёй працай разам спрыяюць папулярызацыі моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, ўсведамленню моўных і культурных традыцый.

Да сустрэчы далучыліся маладыя лектары таварыства «Веды» Дзмітрый Пятроўскі і Аліна Хрыпач, студэнты ВДУ імя П. Машэрава, старшакласнікі віцебскай гімназіі № 1, прыхільнікі беларускай мовы.

Падчас мерапрыемства абмеркавалі пытанні гістарычнага шляху беларускай мовы, перажытых часоў яе росквіту і заняпаду, вызначылі задачы па захаванні для будучых пакаленняў фундамента культуры – нацыянальнай мовы і асновы народнага адзінства і сувязі пакаленняў – памяці аб подзвігах нашых продкаў-абаронцах Айчыны.

Традыцыйна ў гэты дзень адбыліся і паэтычныя чытанні на роднай мове аўтарскіх твораў віцебскіх пісьменнікаў Ірыны Разіхоўскай, Алены Фядзяевай, Тамары Красновай-Гусачэнка. Гучалі вершы, працятыя любоўю, гонарам і павагай да роднай мовы, Радзімы і яе гераічных абаронцаў.

Лейтматывам гадзіны духоўнай паэзіі «Радкі мужнасці і веры» гучала думка аб тым, што мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ