Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Майра Мора: “Нацыянальная кухня — самы дэмакратычны і дынамічны аспект культуры”

Смак ды і толькі – так коратка можна перадаць сутнасць кулінарнага фестывалю «Еўрапейскія прысмакі», які прайшоў у Міёрах. Тут можна было пакаштаваць  і стравы еўрапейскай кухні, і свае беларускія. Шчодрымі на пачастункі былі як гаспадары, так і госці. Латышы з Латгаліі, з якімі міярчан здружыў міжнародны кулінарны  праект «Бэла кузіна», адчувалі сябе як дома. Яны прадставілі  характэрныя для іх краю прысмакі – сыры і выпечаны у хатніх умовах хлеб, шэры гарох. Апошні, дарэчы, стаў на фестывалі адным з самых запатрабаваных пачастункаў сярод беларусаў. У сваю чаргу  беларусы, асабліва гаспадары аграсядзіб з Міёрскага, Лепельскага і Расонскага раёнаў, прапаноўвалі стравы нацыянальнай кухні.

У  Наталлі Жойдзік з Язна асабліва смачнымі атрымаліся бульбянікі – піражкі, начыненыя грыбамі. На сядзібе «Лука» з Лепельшчыны апетытнымі пахамі вабілі залацістая, начыненая дранай бульбай і запечаная ў духоўцы кішка, якую гаспадыня называе прыгожа - «наліванка», ды вялены кумпяк. Многія спяшаліся да падвор’я  Шкіндзераў з Лепельскага раёна, дзе бацька з сынам частавалі гасцей  травяным чаем.  Напой таксама прыйшоўся даспадобы і многія пажадалі набыць для сябе зборы. На ўра ішлі бліны з варэннем, спечаныя гаспадыняй аграсядзібы  «Дастатак» Ліліяй  Арцімёнак. А яшчэ можна было падсілкавацца стравамі «ад бабуль» у клубе «Цвецінскія прысмакі», стараверскай кухні... І як пасля ўсяго ўбачанага не пагадзіцца з  тым, што кулінарыя – частка культуры кожнага народа,  мова, на якой   лёгка размаўляць усім.

Вось і кіраўнік  Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майра Мора пры адкрыцці фестывалю адзначыла, што нацыянальная кухня — самы дэмакратычны і дынамічны аспект культуры, людзі з розных краін пераймаюць замежныя кулінарныя традыцыі, прывозяць новыя ідэі і нязвыклыя інгрэдыенты з падарожжаў. Таму фармат кулінарнага фэсту дае  цудоўную магчымасць шырока прадставіць традыцыі дзяржаў ЕС.

Цікавымі былі і іншыя мерапрыемствы фестывалю. Тут можна было прайсці майстар-класы ў вядомага  беларускага  кухара, удзельніка міжнародных кулінарных фестываляў Аляксандра Чыкілеўскага па гатаванні  нямецкага бульбянога  салату, чэшскай сырнай памазкі і беларускага салату з бульбы і салёных агуркоў. А ў супрацоўніка французскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі Ксаўе Ле Тарывелека павучыцца вырабу іх сапраўдных галет.

Адным з яскравых момантаў  стала і прэзентацыя «Кнігі кулінарных рэцэптаў краін Еўрапейскага саюза», складзенай дыпламатамі, што працуюць у Беларусі. Як узнагароду яе  атрымалі пераможцы тэматычных конкурсаў, што  ладзіліся на працягу ўсяго мерапрыемства.

"Гасцінны край адкрыты да супрацоўніцтва і гатовы стаць пляцоўкай для рэалізацыі іншых міжнародных праектаў і спадзяецца, што «Кулінарная спадчына Еўропы»  знойдзе тут прапіску на многія гады. Добразычлівая атмасфера, цудоўная прырода і вопыт плённага супрацоўніцтва служаць выдатнай для таго падставай», – падкрэсліў старшыня Мёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ. 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ