Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Рамеснікі з Верхнядзвінска і Расон сталі ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Себежы

Народную творчасць як крыніцу сілкавання сучаснай культуры імкнуцца берагчы ва ўсіх краінах, з ахвотай вывучаюць і дзеляцца здабыткамі спадчыны продкаў. Расіяне таксама адраджаюць старыя рамёствы, даюць ім другое жыццё, прысвячаючы гэтаму розныя мерапрыемствы. Удзельнікамі аднаго з іх – Міжнароднага фестывалю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Себежы – сталі дэлегацыі з Верхнядзвінска і Расон.

На свята народнай творчасці нашы рамеснікі адправілі свае лепшыя работы ў тэхніках салома- і лозапляцення, ткацтва, выцінанкі, маляванкі, вырабы з гліны і абрэзкаў тканіны. Многія рамёствы маюць славянскія карані, але тэхналогіі ў розных рэгіёнах адрозніваюцца. Да таго ж себежцы, напрыклад, толькі пачынаюць адраджаць ткацтва, а верхнядзвінскія майстрыцы ўжо асвоілі сакрэты стварэння на станку непаўторных узораў, якімі славіліся палотны з іх краю.

Адным словам, умельцам з Пскоўшчыны, Невельшчыны і іншых раёнаў было чым здзівіць адно аднаго.

Верхнядзвінскую дэлегацыю, па словах дырэктара Дома рамёстваў Святланы Малахоўскай, уразіла шыццё з абрэзкаў тканіны себежскіх майстрыц. Іх і іншых рамеснікаў яны запрасілі ў госці ў свой раён, прапанавалі прывезці выставу работ і правесці майстар-клас.

Добрыя стасункі наладжаны і з пскоўскімі рамеснікамі, якіх таксама цікавяць асаблівасці ткацтва на Верхнядзвіншчыне. За вопытам яны гатовы прыехаць у Беларусь.

Фота прадстаўлена Домам рамёстваў Верхнядзвінска.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ