Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Праз інтэрв’ю пазнаюць спадчыну настаўніца беларускай мовы і літаратуры Надзея Хаванская і яе вучні

Пазнаць спадчыну праз інтэрв’ю – такі спосаб самаадукацыі абралі  настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Ульскай сярэдняй школы Надзея Хаванская і яе вучні.

Надзея Аляксееўна больш за 30 гадоў аддала сваёй прафесіі. Родам яна з Лепельскага раёна. Тут працавала ў  Баброўскай дзіцячым садзе – сярэдняй школе.

– Ведаеце, пра што я  апошнім часам шкадую? Што жыла побач з людзьмі сталага ўзросту і не зрабіла вялікую справу – не запісала іх успаміны даслоўна. Канечне, я не раз чула аповеды маіх аднавяскоўцаў, але ж зараз па памяці магу чагосьці і не ўзнавіць. Гэта навяло на думку, што трэба зноў не ўпусціць час і зрабіць тое, чаго не паспела,  – расказала Надзея Аляксееўна.

Тры гады таму настаўніца разам з вучнямі адправіліся ў першае падарожжа за цікавымі аповедамі да людзей паважанага ўзросту.

–   Дзеці хутчэй, чым настаўнік, разгавораць сураз­моўцу. А тыя больш ахвотна апавядаюць пра сваё жыццё юнакам, – дадала настаўніца. – Тэмы закраналіся разнастайныя. Бачна, як чалавек радуецца, што да яго прыйшлі і хочуць ведаць пра мінулае. І нам расказвалі ўсё, што прыходзіла на памяць.

Сёння гэтую дзейнасць жанчына працягвае ў сярэдняй школе Улы.

– Выкладаю беларускую мову і літаратуру, мастацтва. Часта з вучнямі ходзім у мясцовыя царкву і касцёл. Там слухаем аповеды пра іх гісторыю, традыцыі. Прыемна, што дзеці прысутнічаюць на набажэнствах, – сказала Надзея Хаванская.

Інтэрв’ю настаўніцы і вуч­няў сталі часткай іх даследчых прац. З дакладамі Надзея Аляксееўна выступала на IV Тураўскіх епархіяльных чытаннях у Мазыры, XVII Свята-Еўфрасіннеўскіх чытаннях у Полацку, Калядных чытаннях у Мінску. Яе вучні Яна Вязоўская, Ганна Леднік, Максім Поме, Ірына і Наталля Сіманенка прымалі ўдзел у розных рэспубліканскіх і абласных конкурсах, дзе займалі прызавыя месцы.

— Перамогамі можна хва­ліц­ца. Але ж, на маю думку, не гэта важна ў працы настаўніка, – адзначыла Надзея Хаванская. – Вялікую радасць выклікаюць моманты, калі бачыш зацікаўленыя шчырыя твары дзяцей, бачыш, як памаладзелі на нейкую гадзіну іх субяседнікі. А самае галоўнае, што не траціцца сувязь пакаленняў, перадаецца вусная спадчына. Дзеці ніколі ў жыцці не забудуцца гэтых размоў і будуць бліжэй хоць на крок да сваёй малой радзімы.

На летніх канікулах на­стаў­ніца і яе вучні займаліся даследаваннем назваў палёў. Яны падарожнічалі, апытвалі людзей. Напрыклад, цікавую назву поля – Штаны – выявілі на стыку Бешанковіцкага і Лепельскага раёнаў. Зараз у іх планах – вывучэнне дзіцячага фальклору.

Фота прадастаўлена Надзеяй ХАВАНСКАЙ.

 

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ