Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Адкрытае акцыянернае таварыства «Залатая падкова» Глыбоцкага раёна сёлета павялічыла вытворчасць малака

Адкрытае акцыянернае таварыства «Залатая падкова» Глыбоцкага раёна не адзін год павялічвае вытворчасць малака, плюсуюць таксама сёлета.

Тры кіраўнікі
Гаспадарка за гады існа­вання перажыла ўзлёты і падзенні, зараз зноў набірае сілу.
За 73 гады ў ёй змяніліся толькі тры кіраўнікі. Першы – Леанід Пугаўка – вывеў калгас у шэраг лепшых і ў 1958 годзе за «поспехі, дасягнутыя ў справе развіцця сельскай гаспадаркі па вытворчасці збожжа, бульбы, льну, мяса, малака і іншых прадуктаў, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту» быў удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. 31 год калектыўная гаспадарка была маяком для іншых.


Наступныя 34 гады яе ўзначальваў Анатоль Пачопка – вялікі аматар конегадоўлі. Менавіта пры ім сельгаспрадпрыемства стала называцца «Залатая падкова».


Не ў лепшы час кіраўніком гаспадаркі стаў Аляксандр Стукан – бухгалтар па адукацыі. Ён хоць і скончыў Беларускую сельгасакадэмію, але непасрэдных ведаў па арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці там не атрымаў. Пра гэта адразу перш і спытала ў дырэктара пры знаёмстве. З жартам і ўсур’ёз ён патлумачыў, што вопыт набыў на бацькоўскім зямельным на­дзеле, з класа дзясятага марыў кіраваць невялікім калгасам, а для гэтага, думаў, трэба ўмець лічыць грошы і разумна імі карыстацца. Таму і пайшоў вучыцца на бухгалтара. У гаспадарцы, куды прыйшоў працаваць па размеркаванні, цікавіўся не толькі ўлікам. Так і трапіў у кагорту кіраўнікоў сельгасвытворчасці. І вось ужо восем гадоў узначальвае «Залатую падкову».


Чалавечы фактар
Будучы перакананы, што ў аснове любога поспеху – чалавечы фактар, перабудову ў ААТ пачаў з кадравага пытання.
– Трэба было працаваць з тымі людзьмі, якіх мелі, кожнаму знайсці месца, дзе ён мог быць найбольш карысным, – сказаў Аляксандр Дзмітрыевіч. – З чалавека, які не любіць жалеза, добрага слесара не атрымаецца. Так, вывучаючы здольнасці і схільнасці падначаленых, праводзіў іх рэкагнасцыроўку.


Затое цяпер, кажа, мае надзейнага намесніка Валянціну Крывёнак, заатэхніка Людмілу Данілевіч, іншых спецыялістаў, сфарміраваліся калектывы на фермах, мехдвары… У выніку летась гаспадарка была трэцяй па ўраджайнасці збожжавых, арганізавана правяла веснавыя палявыя работы, вывела ў поле кароў і падрыхтавалася да касавіцы.

Цяпер доім у сярэднім ад каровы за суткі па 12 літраў малака, штодзень прадаём яго 13 тон, практычна ўсё гатункам «экстра». У лідарах гурт фермы «Узрэчча», дзе ад каровы маюць амаль па 18 літраў.


– На дадзеным этапе малако ды нарыхтоўка кармоў выйшлі на першы план, – падкрэсліў дырэктар.– Буйной рагатай жывёлы маем практычна 3 тысячы галоў, амаль палова з іх – каровы. Каб мець прадукцыю, статак павінен быць добра накормлены як летам, так і зімой, не страціш прадуктыўнасці ў стойлавы перыяд – тады і будзе вялікае малако пры выхадзе на пашу.
– Нашай жывёле спатрэ­біліся адны суткі для адаптацыі ў полі, – дапоўніла кіраўніка заатэхнік. – Цяпер доім у сярэднім ад каровы за суткі па 12 літраў малака, штодзень прадаём яго 13 тон, практычна ўсё гатункам «экстра». У лідарах гурт фермы «Узрэчча», дзе ад каровы маюць амаль па 18 літраў.


Такі вынік зноў жа тлумачаць чалавечым фактарам. На ферме сфарміраваўся адказны калектыў, там строга захоўваюць усе патрабаванні тэхналогіі даення, клапоцяцца не толькі пра кармленне, а і пра камфорт для жывёлы. Дружныя калектывы працуюць і на іншых МТФ.


Удала была падабрана на раздой першацёлак Святлана Міхно. Робіць гэта ўмела, ад кожнай маладой каровы доіць у сярэднім па 23 літры, мае рэкард­сменак, якія даюць ужо па 36 літраў. Ім асаблівая ўвага – прыплод ад іх будзе выкарыстаны для абнаўлення статка.


Яго сістэмнае ўзнаўленне – яшчэ адзін са складальнікаў паляпшэння прадуктыўнасці кароў. Летась іх было заменена 34%, сёлета за чатыры месяцы – 16. Сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні цёлак для ўзнаўлення свайго статка і на продаж.


Перспектывы
З арганізацыяй выпасу жывёлы знаёміліся ў полі. Хоць надвор’е і не спрыяла росту траў, на ўбачаных лугах травастой не вызываў трывогі.
– Каб паша была добрай, вясной прабаранавалі, падкармілі, падсеялі сумессю сямі траў, – падкрэсліў Аляксандр Стукан. – Увялі ў практыку абавязковае падкашванне да чатырох разоў за сезон. Сёлетняй вясной абнавілі 100 га пашы, а ўсяго пад шматгадовымі травамі 750 га. Вось-вось пачнём сенакос. Тэхніка для гэтай работы падрыхтавана, ачышчаны і пабелены сянажныя траншэі. Мяркуем назапасіць больш за 30 ц к. адз. на ўмоўную галаву. Кармы звычайна нарыхтоўваем з запасам, каб хапала сабе і было што прадаць. Дадатковы рубель лішнім не бывае.


Бюджэт гаспадаркі пакуль не дазваляе кіраўніку рэалізаваць усе патрэбы па рамонце жывёлагадоўчых памяшканняў, абнаўленні тэхнікі.
– Каб развівацца, у вытворчасць трэба ўкладваць. І важна плаціць людзям дастойную заработную плату. У нас яна адна з самых высокіх у раёне. У даярак летась дасягала 1700 рублёў, а ў механізатараў была больш за 2 тысячы. Гэта стымулюе людзей, замацоўвае ў калектыве. Праўда, для моладзі і добрага заробку сёння мала. Каб яна заставалася на сяле, трэба вырашыць яшчэ шмат праблем, – адзначыў дырэктар.


Аляксандр Дзмітрыевіч многія ўкладанні і магчымую аддачу ад іх пралічыў на гады наперад. У 37 гадоў яму адкрыты шырокія перспектывы.

Фота аўтара. 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ