Віншуем вас з ХХХ юбілейным Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца ў прыгожым мястэчку нашай Віцебшчыны – Гарадку!
Гарады вобласці – стражытны Полацк, Орша, Паставы, Глыбокае, ганарова сустракалі гэтае адметнае свята. Сёлета пачэсная роля стаць сталіцай Дня беларускага пісьменства выпала Гарадку, і ў гэтыя дні ўсе культурныя шляхі вядуць на Гарадоцкі парнас.
У межах свята пройдуць дзясяткі цікавых мерапрыемстваў, якія адлюструюць нацыянальнае мастацтва мінулага і цяперашняга часоў.
З кожным годам фестываль развіваецца, набывае новыя рысы, дэманструе дасягненні роднага слова, натхняе творчых людзей.
Гарадок сустракае гасцей абноўленымі скверамі і паркамі, добраўпарадкаванымі вуліцамі і будынкамі.
Няхай гучыць роднае матчына слова на прасторах нашай краіны! Са святам, дарагія землякі і шаноўныя госці! Жадаем усім міру, добрага здароўя, шчасця і поспехаў! У добры шлях, фестываль!
А.М.Суббоцін, У.У.Цярэнцьеў,