Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Шчыра віншуем вас са святам Вялікадня!
Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца для ўсяго хрысціянскага свету галоўным сімвалам сапраўднай ахвярнасці і ўсёдаравальнай любові.
Вялікдзень пабуджае вернікаў задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабры, міласэрнасці і спачуванні, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.
Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання разумення і згоды паміж людзьмі.
У гэтыя дні, калі зямля абуджаецца пад веснавым сонцам, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету.
Няхай велічная ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям'ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў на карысць роднай Айчыны!
Няхай традыцыйнае прывітанне «Хрыстос уваскрос!» стане сімвалам духоўнага адраджэння для кожнага хрысціяніна!
З павагай,
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта,
Дзмітрый Дзямідаў,старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.