Паспаборнічаць у веданні беларускай мовы прыйшлі вучні пятых класаў СШ №4.
– Сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай, – падкрэсліла дырэктар бібліятэкі Алена Багацёнак.
Як адзначыла Алена Леанідаўна, арганізатарамі квэста выступілі супрацоўнікі чытальнай залы. Увазе прысутных яны прадставілі мультымедыйную прэзентацыю, зрабілі невялікі экскурс у гісторыю развіцця мовы, распавялі, як адзначаецца гэты дзень у іншых краінах.
Школьнікі падзяліліся на падгрупы, узгадвалі прыказкі, прымаўкі, с захапленнем разгадвалі рэбусы, пазнаёміліся з новай беларускамоўнай літаратурай. Тым часам госці бібліятэкі таксама смаглі «дакрануцца» да літаратурных крыніц беларускай мовы.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала разгадка зашыфраванага верша Ніла Гілевіча «Родная мова».
– Мова дапамагае глыбока зразумець сваю Айчыну. Мы павінны берагчы гэты духоўны скарб і дасканала вывучаць яго, – адзначылі супрацоўнікі бібліятэкі.
Вучаніцы СШ №4 падзяліліся меркаваннем, што калі чалавек размаўляе на беларускай мове, то, па-першае, гэта прыгожа, а па-другое – выклікае цікавасць і павагу.
Фота прадастаўлена Аленай БАГАЦЁНАК.