Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

На базе ААТ «Завод «Ветразь» прайшоў выязны семінар ідэалагічнай вертыкалi ў працоўных калектывах Докшыцкага, Глыбоцкага і Міёрскага раёнаў

На базе ААТ «Завод «Ветразь» адбыўся выязны семінар для адказных за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Докшыцкага, Глыбоцкага і Міёрскага раёнаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Праграма пленарнага пасяджэння была досыць насычанай.

Так, Аксана Палачаніна пазнаёміла ўдзельнікаў з гістарычнай спадчынай Докшыччыны, яе культурным і турыстычным патэнцыялам, распавяла пра такія брэндавыя культурныя праекты рэгіёна, як фестываль «Дзве ракі» і фэст траў «Жыватворная сіла». Марына Навіцкая паведаміла пра асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў падчас адзінага дня галасавання.

Начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Камлёва выступіла па пытанні супрацьдзеяння дэструктыўнаму інфармаванню і ўдзелу грамадзян у экстрэмісцкіх фарміраваннях у перыяд падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі.

У межах работы семінара дырэктар ААТ «Завод «Ветразь», дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Сіўко азнаёміў гасцей з дзейнасцю прадпрыемства і перспектывамі адкрыцця новай вытворчасці.

У 2023 годзе ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь рэалізаваны інвестыцыйны праект па раскроі пяці- і сяміслойнага кардону. Уведзена ў эксплуатацыю аўтаматычная лінія па раскроі гафрыраванага кардону з нанясеннем двухколернага друку, пабудаваны склад для сыравіны і прадукцыі плошчай 400 квадратных метраў. Агульны аб’ём інвестыцый у мінулым годзе склаў 2022 тысячы рублёў, у тым ліку на рэалізацыю праекта – 1620 тысяч рублёў.

З мэтай далейшага развіцця ААТ «Завод «Ветразь» у 2024 годзе плануецца пашырэнне вытворчасці за кошт асваення новых відаў арыентаванай на экспарт прадукцыі, у тым ліку высокадакладных вырабаў з металу, якія вырабляюцца на апрацоўчых цэнтрах і такарных аўтаматах з лічбавым праграмным упраўленнем. Для гэтага ў бягучым годзе будуць набыты вертыкальны фрэзерны пяцівосевы апрацоўчы цэнтр з ЛПУ і такарны станок з ЛПУ. Таксама плануецца пашырэнне наменклатуры пластмасавых вырабаў, якія вырабляюцца метадам ліцця. З гэтай мэтай будзе закуплены тэрмапластаўтамат з павялічаным упырскам, што дасць магчымасць выпускаць вялікія корпусныя вырабы. Запланаваны аб’ём інвестыцый на 2024 год – 2199 тысяч рублёў.

У планах прадпрыемства – рэалізацыя новага праекта па буйнагабарытным ліцці пластмасы для аўтамабільнага машынабудавання. Ужо адбыліся перамовы з генеральным дырэктарам завода «БелДжы», у асобе якога атрымана падтрымка задуманага.

Таксама быў праведзены аналіз арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве завода «Ветразь».

Падводзячы вынікі семінару, у сваім звароце да ідэалагічнага актыву трох раёнаў вобласці старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак быў максімальна шчыры і адкрыты для дыялогу:

– У кожным рэгіёне без выключэння сёння ёсць як моцныя бакі, так і праблемныя пытанні. І трэба добра ўсведамляць, што толькі адна ўлада не зможа іх вырашыць поўнасцю. Аднак наш прынцып пры правядзенні прыёмаў грамадзян такі: не зможаш выканаць – не абяцай. А калі паабяцаў – зрабі ўсё магчымае. Зараз у нашай краіне ўваходзіць у актыўную фазу электаральная кампанія. Грэбаваць ёю ці адносіцца скептычна не трэба. Мы фарміруем дэпутацкі корпус са сваіх, мясцовых людзей. Яны працуюць побач з намі на прадпрыемствах, жывуць у адным населеным пункце, карыстаюцца тымі ж паслугамі, што і ўсе грамадзяне краіны. Але пры гэтым маюць магчымасць акрэсліць сваю грамадзянскую пазіцыю і ў якасці народных выбраннікаў дапамагаць людзям. Лічу, што гэту ініцыятыву трэба падтрымліваць, аднак не забывацца пра тое, што адказнасць за свае жыццё і дабрабыт чалавек ў першую чаргу нясе самастойна. Часта ў жыцці мы думаем, што ўсё за нас зробяць. Яно, канешне, так: дзяржава прыкладзе намаганні, сацыяльныя службы паклапоцяцца. Аднак дзе ў гэтым усім твая роля? Хто тады ты для грамадства? Ці не лепш намаганнямі кожнага на сваім працоўным месцы ствараць добры якасны прадукт, які заўжды будзе запатрабаваны на рынку. А значыць, прадпрыемства атрымае прыбытак, а чалавек – заробленае. Давайце пойдзем ад зямлі, ад сельскай гаспадаркі. Летам у нас выдаўся прыпар на корманарыхтоўцы, але і вынік ёсць: сёння ў раёне не стаіць пытанне, чым накарміць жывёлу. А сытая жывёла – гэта ў канчатковым выніку  атрыманая прадукцыя. Зараз у аграрным сектары залаты час. Прадукцыя на знешнім рынку запатрабавана так, што толькі паспявай вырабляць. Забяруць усё. І гэта зноў жа даход нашых прадпрыемстваў і заробкі нашых лю-
дзей. Якая ў гэтым роля ідэолагаў? Паверце, не апошняя. Калі кіраўнік клапоціцца пра паказчыкі і вытворчасць, то ідэолагі павінны дапамагаць яму падтрымліваць мікраклімат у калектыве, чуць запыты людзей, ствараць ім настрой і атуляць клопатам і ўвагай. Бо чым больш умоў створана для людзей, тым лепш жыве рэгіён. Кожны мае сваё меркаванне на ход гістарычных падзей, аднак нельга абясцэньваць галоўнае, што дала нам і нашым дзецям дзяржава: магчымасць атрымаць адукацыю, медыцынскую дапамогу, пабудаваць жыллё, магчымасць жыць і працаваць на сваёй зямлі і мірнае неба над галавой. А даражэй за гэта, паверце, няма нічога ў свеце.

Ніна КРУКОВІЧ, Наталля СТАШЭВІЧ, Докшыцы. Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ