Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Спяваюць песні, вывучаюць народныя танцы: як праходзяць заняткі ў калектыве "Знічка"?

Фальклорны калектыў «Знічка» з вёскі Палата, што ў Полацкім раёне, за 20 год існавання пяць разоў пацвярджаў ганаровае званне ўзорнага.

Зараз у калектыве займаецца 27 дзяцей. Яны знаёмяцца са сродкамi музычнай выразнасцi, асноўнымi жанрамi беларускага фальклору, этнаграфiчнымi стылямi выканання.

– Традыцыйнае адзенне, у асноўным белага колеру, саматканыя паясы, мясцовая гаворка, каляндарныя і сямейныя абрады, звычаі, легенды, казкі, прыказкі – пра ўсё гэта дзеці даведваюцца падчас заняткаў, – расказала кіраўнік «Знічкі» Валянціна Баева.

Праз святы і абрады не толькі поўніцца і актывізуецца беларускі слоўнік вучняў, выхоўваюцца любоў і павага да роднай мовы, але і спасцігаюцца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавітасць і майстэрства народа, лічыць Валянціна Баева.

Хлопчыкі і дзяўчынкі спяваюць песні, вывучаюць народныя танцы. Заняткі ў фальклорным калектыве спрыяюць падрыхтоўцы дзяцей да актыўнага ўдзелу ў мясцовых абрадах, рытуалах, святах земляробчага календара. Стала цудоўнай традыцыяй для жыхароў і навучэнцаў правядзенне народных свят: «Багач», «Пакровы», «Піліпаўскія вечары», «Каляды», «Грамніцы», «Гуканне вясны» і іншых. У калектыве дзеці таксама іграюць на музычных інструментах: беларускай дудзе, акарыне, гармоніках, скрыпцы, цымбалах, кантрабасе, жалейках…

Яскравым стаў юбілейны канцэрт. У выкананні ўдзельнікаў «Знічкі» гучалі песні:  полацкі канон «Перад Пятром пятым днём», «Выхвалялася бяроза», «Вясна-красна да нас прыйшла». Танчылі  «Крыжачок», «Лявоніху», «Падэспань», «Лысага», «Базар», польку «Матылёк», «Тапор», «Чобаты».

Амаль усе вучні школы далучаюцца да калектыва. Нават самыя маленькія, садаўскага ўзросту, – на юбілейным канцэр-це спявалі «Сядзіць камар на дубочку» і танцавалі «Карман-чыкі».

Падрыхтавала Наталля КОНАХАВА. Фота Палатоўскай СШ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ