Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Таццяна Краснадубская: «На рэферэндум пойдзем, праект Канстытуцыі падтрымаем»

Таццяна Краснадубская, старшыня Лужкаўскага сельвыканкама Шаркаўшчынскага раёна:
— Асноўны заканадавец Канстытуцыі — народ. Адсюль і змяненні. А сёння Канстытуцыя дапаўняецца тымі складнікамі, якія прадыктаваны часам і новымі выклікамі. Мэта гэтых  змяненняў – захаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне ўсіх галін улады, стварыць яшчэ больш збалансаваную сістэму дзяржаўнага кіравання. Сярод новаўвядзенняў – наданне канстытуцыйнага статуса Усебеларускаму народнаму сходу, які зможа выступіць у ролі страхавальніка ад неабдуманых рашэнняў і дзеянняў на самым высокім узроўні. Эфектыўнае народнае веча – гэта правераны часам інструмент. Зыходзячы з гэтага  менавіта яго і прапануецца інтэгрыраваць у нашу рэчаіснасць.

Плануецца таксама пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі ўлады, павышэнне эфектыўнасці работы Парламента і Урада.

Свет вакол нас розны, не заўсёды добразычлівы. Калі раней у Канстытуцыі было прапісана, што мы, народ Беларусі, маем права на самавызначэнне, цяпер гэта дапаўняецца яшчэ і правам на захаванне нацыянальнай самабытнасці, суверэнітэту. Мы хочам бачыць нашу краіну моцнай і квітнеючай. Такой і імкнёмся яе перадаць сваім нашчадкам, будучым пакаленням.
У праекце напісана, што Асноўны Закон мае першачарговае права на выкананне. І гэта правільна, бо Канстытуцыя краіны вышэй за ўсе міжнародныя акты. Як грамадзянка, як чалавек, як маці, лічу вельмі важным захаваць незалежнасць нашай краіны.

Лічу, што падтрымлівае змяненні і дапаўненні, якія прапануецца ўнесці ў Асноўны закон краіны, і насельніцтва. Абсалютная большасць жыхароў сельсавета прыняла ўдзел у абмеркаванні яго праекта. Толькі ў Лужках за апошні тыдзень прайшлі  сустрэчы на чатырох дыялогавых пляцоўках. “На рэферэндум пойдзем, праект Канстытуцыі падтрымаем” – такая выснова прагучала на кожнай сустрэчы.

Фота аўтара. 

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ