Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Міёрскім раёне пачалі распрацоўваць першую ў Беларусі Моладзевую стратэгію ўстойлівага развіцця

Пры Міёрскім раённым Савеце дэпутатаў упершыню ў Беларусі для ажыццяўлення міжнародных праектаў быў створаны грамадскі савет па распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця. Неабходнасць яго абумоўлена тым, што на Міёршчыне пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза пачалася распрацоўка першай у нашай краіне Мола­дзевай стратэгіі ўстойлівага развіцця.

«Калі хочаш ісці хутка – ідзі адзін, калі хочаш дайсці далёка – ідзіце разам» – словы вядомай прыказкі нагадвае каманда праекта. Стварэнне і рэалізацыя стратэгіі – гэта якраз такі выпадак: сумесная доўгатэрміновая вандроўка аднадумцаў у напрамку ўстойлівага развіцця. Як гаворыць менеджар сайта і па сувязях з грамадскасцю Алена Шокель, грамадскі савет створаны дзеля таго, каб прыцягнуць шырокае кола людзей, і перш за ўсё моладзь, да вызначэння і вырашэння праблем, якія хвалююць насельніцтва краю. Першае пасяджэнне паказала, што ідэй, як зрабіць жыццё больш разнастайным, у ініцыятыўных міярчан шмат. Загадчык Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч, напрыклад, прапанаваў адсвяткаваць 545-годдзе аграгарадка Язна і 10-годдзе ўнікальнага для Беларусі Фестывалю праваслаўных нядзельных школ.

Былі выказаны меркаванні і наконт таго, што грамадскасць павінна больш актыўна ўдзельнічаць у добраўпарадкаванні населеных пунктаў, арганізацыі святаў, правядзенні іншых мерапрыемстваў.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ