Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

В Новополоцке открыли обновленный памятный знак на братской могиле советских воинов и партизан

Напярэдадні 81-й гадавіны Вялікай Перамогі ў мікрараёне Баравуха г. Наваполацка адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага памятнага знака на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.


Аддаць даніну памяці героям на знакавым месцы сабраліся кіраўніцтва Наваполацка, ветэраны, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, сілавых структур, моладзь і грамадскасць.
Кіраўнік горада Ігар Бурмістраў у сваім звароце да прысутных адзначыў, што ініцыятыва Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта па ўзнаўленні памятнага знака загінуўшым савецкім салдатам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны была заснавана на звароце нераўнадушных грамадзян, падтрымана прадпрыемствамі, арганізацыямі, грамадскасцю горада і рэалізавана ў дастаткова кароткія тэрміны. А праца па аднаўленні памятнага месца аб’яднала навапалачан усіх пакаленняў: збіраліся сродкі, праводзіліся суботнікі.
Ігар Бурмістраў выказаў падзяку ўсім, хто ўнес значны ўклад у рэалізацыю праекта: творчай групе і асабіста скульптару Аляксандру Гвоздзікаву, прадпрыемствам Нафтаграда.


– Наваполацк – малады горад, але ён падае прыклад усёй рэспубліцы, як варта захоўваць сваю спадчыну, – падкрэсліў галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак.
Аднаўленне памятнага знаку, стварэнне першапачатковай выявы скульптуры воінаў і партызан – яшчэ адзін крок у захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну, які стане сімвалам сувязі часоў і пакаленняў.

На памятнай пліце брацкай магілы ў дзень адкрыцця памятнага знаку ўвекавечана імя лейтэнанта Цімафея Ахтырскага, ураджэнца Варонежскай вобласці, які выканаў вайсковы абавязак на беларускай зямлі са сваімі баявымі таварышамі ў ліпені 1941-го. Унучатая пляменніца абаронцы Наталля Панамарова падзякавала навапалачанам за тое, што сям’я цяпер ведае, дзе захаваны іх родны чалавек, а памяць пра яго жыве не толькі ў іх сэрцах.
Валянціна ЛІПКО, фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ