Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Жыхары Віцебска напісалі беларускую дыктоўку ў Дзень роднай мовы

У Дзень роднай мовы аматары беларускага слова напісалі дыктоўку ў абласной бібліятэцы ім. Леніна.

 

Беларусь далучылася да  традыцыйнага міжнароднага свята ў 2009 годзе. Па ўсёй краіне ладзяцца патрыятычна-філалагічныя акцыі і мерапрыемствы, падчас якіх грамадзяне прызнаюцца ў любові да сваёй роднай мовы і пішуць дыктоўкі. Селёта ў абласной бібліятэцы ў Віцебску сабраліся дзясяткі аматараў беларускай мовы, сярод якіх былі як паэты, пісьменнікі, студэнты, так і  звычайныя людзі, што з павагай і пашанай адносяцца да нацыянальнай культуры і спадчыны.

 

 

- Я заўсёды размаўляю па-беларуску, моцна люблю сваю краіну і мову, імкнуся папулярызаваць яе. Для мяне гэта сэнс жыцця, таму і вырашыла далучыцца да агульнай дыктоўкі. Для мяне натуральна – размаўляць так, як  гэта рабілі на нашы продкі,  выбітныя  пісьменікі і паэты, вядомыя нават за межамі краіны. Хачу, каб гэта стала штодзённым для ўсіх беларусаў, – адзначыла студэнтка другога курса аддзялення беларускай філалогіі філфака ВДУ імя П. Машэрава Наталля Ермакова.

 

 

Разам з сяброўкамі-аднагрупніцамі яна прыняла ўдзел у літаратурна-музычнай вечарыне, што папярэднічала дыктоўцы. Дзяўчаты прачыталі вершы, прысвечаныя беларускай мове, а потым разам з усімі напісалі дыктоўку.

Прачытаў тэкст ўдзельнікам мерапрыемства старшыня  абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржуніверсітэта Юрый Бабіч.

 

На імпрэзе таксама выступілі віцебкія празаікі і  паэты. Адзнакі  ўдзельнікам акцыі ніхто не выстаўляў, кожны праверыў сваю работу самастойна. Галоўным вынікам гэтай дыктоўкі была не наяўнасць або адсутнасць памылак, а атрыманая асалода ад сакавітага роднага беларускага слова.

Фота Дзмітрыя ОСІПАВА


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ