- Галина Шпаковская
- Персона
- Просмотров: 5784
Ад самавараў да касцельных крыжоў вырабляе каваль у Верхнядзвінскім раене
Каржакаваты, са спрацаванымі, у шнарах, дужымі рукамі багатыр – гэта каваль Сяргей Гендзік з аграгарадка Бігосава Верхнядзвінскага раёна.– Постаццю я ў бабулінага брата Сцяпана, калгаснага каваля. Моцны мужык – непадалёк, у Росіцы жыў, –тлумачыць ён.А ў выбары прафесіі продкавы гены праявіліся не адразу. Пачынаў Сяргей Уладзіміравіч аператарам станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем. Парой яго маладосці гэта было запатрабавана, як зараз камп’ютарныя тэхналогіі. 8 гадоў адпрацаваў на піцерскім заводзе “Ленбудробат”. Пазней падзаробкі заводзілі ў Маскву, Кагалым, Рыгу, аднак адусюль цягнула дадому.
– Я прыроджаны вясковец. У Бігосаве на свет з’явіўся, школу скончыў. Маці жыве, зараз ёй 80 гадоў, а бацькі ўжо няма, – расказвае каваль.








