
Хрысціянам Віцебшчыны,
якія святкуюць Божае
Нараджэнне 25 снежня
Дарагія жыхары нашага рэгіёна! Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння!
Калядныя дні, напоўненыя незвычайным святлом, прыносяць з сабой асаблівую атмасферу. Яна ўзвышае нас над буднямі ў радасным чаканні цуду.
Гісторыя з Евангелля, якая адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму, і сёння працягвае запальваць мільёны сэрцаў ва ўсім свеце. Яна натхняе нас да чысціні, дабрыні, накіроўвае нашы сілы на дапамогу бліжнім, адкрывае душы для міласэрнасці і любові.
У хрысціянскай традыцыі прынята адзначаць гэтае свята сярод блізкіх, у сям’і, каля хатняга ачага, адчуваючы непарыўнасць роднасных сувязяў. Перакананыя, што вы сустрэнеце яго ў добрым настроі, у прадчуванні спаўнення жаданняў, з верай і надзеяй на будучыню.
Няхай Нараджэнне Хрыстова яднае нас, дапамагае ствараць дабро і працаваць дзеля росквіту нашай Айчыны, а ў вашых дамах пануюць мір і згода! Жадаем усім моцнага здароўя, душэўнага спакою і дабрабыту!
З павагай, А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Д. У. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.






