Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Спорт

XXXII лёгкаатлетычны прабег памяці Пятра Машэрава прайшоў у Сянно

Каля 400 юных спартсменаў і аматараў  здаровага ладу жыцця Сенненшчыны  ўдзельнічалі ў XXXII лёгкаатлетычным  прабегу памяці Пятра Машэрава.

Дыстанцыі, якія аргані-затары прапанавалі пераадолець па вуліцах Сянна і наваколіцах, былі разлічаны на любы ўзровень падрыхтоўкі: 1 км, 3 км, 5 км і 10 км. Апошнія дзве – толькі для дарослых. Адным з самых яркіх стаў забег на 200 м сярод каля пяцідзесяці хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 5 – 6 гадоў. Некаторых юных спартсменаў на працягу дыстанцыі суправаджалі таты і мамы, падбадзёрваючы і падказваючы тактыку бегу. На фінішы кожны ўдзельнік быў заахвочаны салодкімі прызамі, якія прадаставіла раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. А пераможцы атрымалі дыпломы.

Прыемна, што з году ў год актыўнымі ўдзельнікамі марафону становяцца каманды працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна. Па выніках забегу вызначыліся 48 пераможцаў і прызёраў у розных намінацыях. Усе яны атрымалі медалі, а ўладальнікі першых месцаў узнагароджаны грашовымі прызамі. Пераможцамі на дыстанцыі 10 км сталі інструктар-метадыст ФСК «Алімп» Антон Чэпікаў і тэхнічны работнік СШ №1 Сянна Вераніка Гардзюк. Для яе і ўсёй прыгожай паловы насельніцтва рэгіёна гэта двайная перамога. Справа ў тым, што ў апошнія гады на самую доўгую дыстанцыю жанчыны не рэгістраваліся.

Ала ЯКАЎЛЕВА, Сянно, фота аўтара.

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ