Па выніках конкурсу «Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі» Пастаўскі раён аказаўся ў ліку пераможцаў.
Такое рашэнне прыняла Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва сумесна з рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі краіны. На ўрачыстасці ўзнагароду ўручылі намесніку старшыні райвыканкама Ірыне Несцяронак, якая курыруе пытанні развіцця прадпрымальніцтва.
На Пастаўшчыне надаецца вялікая ўвага развіццю бізнесу. Па стане на 1 кастрычніка, налічвалася 206 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і 616 індывідуальных прадпрымальнікаў. Сёлета зарэгістравана 12 камерцыйных арганізацый, у якіх уладкавана 98 чалавек. Усяго ў малым і сярэднім бізнесе працуюць 3306 чалавек, або 24% ад агульнай колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва. За дзевяць месяцаў бягучага года ўдзельная вага паступленняў ад іх у кансалідаваны бюджэт раёна склала 48,9%.