Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

ААТ «Туркова» лідзіруе па многіх накірунках дзейнасці ў Міёрскім раёне

На Міёршчыне ААТ «Туркова» ў лідарах па многіх накірунках дзейнасці. Тут сабралі на круг па 33 ц збожжавых, мелі добры ўраджай рапсу, назапасілі на стойлавы перыяд на ўмоўную галаву жывёлы па 28 ц к.адз. А наперадзе яшчэ закладка сіласу з кукурузы, уборку якой пачалі ў чацвер.

– Днём раней завяршылі закладку на сянаж пайзы, атрымалася 2,5 тыс. т якаснага корму, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Раман Гагалінскі. – Цяпер бярэмся за закладку сіласных ям кукурузай. Яе маем 400 га. Першыя ўбраныя гектары паказалі, што і гэта культура дасць добры ўраджай – да 500 ц зялёнай масы з гектара.

Антон Протас і Валерый Ганебны вывелі свае кормаўборачныя камбайны на кукурузныя палеткі. Абодва ў сваёй справе не навічкі, таксама лічаць, што кукуруза сёлета будзе адпавядаць статусу каралевы. Пяць трактароў з прычэпамі і тры машыны ледзь паспяваюць адвозіць з поля да ям здробненую масу.

Шчыруюць людзі, тэхніка і на палях, адведзеных пад азімыя культуры. Іх у гаспадарцы плануюць пасеяць амаль 1250 га, больш, чым летась на 300 з лішнім гектараў. Насенне належыць пакласці ў глебу ў вызначаны агратэхнікай час. Таму дакладнасць арганізацыі комплексу работ зноў на парадку дня.

Да гэтага тыдня рыхтаваць глебу паспяваў адзін Анатоль Атміновіч. Затым да яго далучыўся Аляксандр Прашкевіч, з серады вывеў на палі нямецкі агрэгат, куплены сельгаспрадпрыемствам мінулай вясной, Іван Зуевіч. На ім механізатар рыхтуе да 40 га ў дзень. Мог бы і больш, але значнага запасу на гэтай аперацыі ў гаспадарцы не робяць. Лічаць, што для насення больш спрыяльна трапіць у свежападрыхтаваную глебу, што і стараюцца зрабіць два сеяльшчыкі.

Механізатары вопытныя, адказныя, не патрабуюць кантролю. Усё робяць акуратна, па-добраму сапернічаюць паміж сабой.

На 9 верасня ў «Туркове» было пасеяна ўжо 240 га рапсу, 550 – пшаніцы. Дарэчы, гаспадарка ўпершыню будзе вырошчваць пшаніцу нямецкага гатунку «аўгусціна». Купілі 20 тон элітнага насення, якім засеялі больш за 70 га.

– Нам гэты гатунак рэкамендавалі як высока­ўраджайны. Пастараліся на восеньскім этапе захаваць усе патрабаванні па яго культывацыі. Глебу заправілі арганікай, фосфарнымі і калійнымі ўгнаеннямі, апрацавалі. Будзем спадзявацца, што і ўраджай атрымаем адпаведны, – расказаў Раман Гагалінскі.

Элітным насеннем пасеялі ў «Туркове» і гібрыднае жыта. Пшаніцу – сваім першай рэпрадукцыі.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ