Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Не хапала рук — прыйшлі суседзі: механатрад з Глыбокага дапамог прыбраць кукурузу ў Шаркаўшчынскім раёне

На дапамогу шаркаўшчынскім аграрыям ва ўборцы кукурузы прыйшло механізаванае звяно з Глыбоцкага райаграсэрвісу. Працуюць яны на палетках
КУВСП імя Маркава.

Як толькі завяршылася жніво, вяскоўцы, не марудзячы часу, прыступілі да сяўбы азімых культур – рапсу, ячменю, пшаніцы, трыцікале. Паралельна вядзецца ўборка кукурузы на корм жывёле.

На КУВСП імя Маркава ў мінулыя гады з задачай уборкі царыцы палёў спраўляліся ўласнымі сіламі, бо ў гаспадарцы маюцца ў наяўнасці два кормаўборачныя камбайны «Палессе» КВК-800 і «Ягуар-850». Але з-за недахопу механізатарскіх кадраў сёлета было вырашана звярнуцца за дапамогай у Глыбоцкі райаграсэрвіс.

– Суседзі накіравалі на сельгаспрадпрыемства дзве адзінкі камбайнаў КВК-800, тры грузавыя аўтамашыны МАЗ, адзін трактар «Беларус» МТЗ-1221 для адвозу зялёнай масы, – тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Наталля Мацкевіч. – Мясцовыя механізатары займаюцца падрыхтоўкай глебы і сяўбой азімых зерневых культур, таму з дапамогай механізаванага звяна з Глыбокага нам вельмі пашанцавала.

Сёлета кукуруза была пасеяна на плошчы 278 гектараў. Аб’ём крыху меншы, чым у мінулым годзе, але ўраджайнасць зялёнай масы больш сярэднераённага паказчыка. На некаторых участках яна перавышае адзнаку 200 цэнтнераў з гектара (раённы – 144 ц/га). Заклалі ў траншэі больш 3000 тон сіласу, маем таксама 283 тоны сена, 6052 тоны сенажу. На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарцы нарыхтавана амаль 19 цэнтнераў кармавых адзінак, што таксама перавышае сярэднераённы паказчык. Паралельна займаемся падрыхтоўкай глебы і сяўбой азімых пшаніцы і ячменю, закладваем аснову будучага ўраджаю.

Сяргей РАЙЧОНАК 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ