– Сумеснае ўтрыманне казлоў і цялят – не наша ноу-хау, яго выкарыстоўваюць некаторыя беларускія сельгас-прадпрыемствы. Але больш шырока такая практыка распаўсюджана за мяжой,— кажа дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Пад’ельцы», што на Міёршчыне, Сяргей Касцюкоў. – Асабіста я пазнаёміўся з ім у Мінскай вобласці на агракамбінаце «Дзяржынскі», дзе на адной з ферм разам з цялятамі ўтрымлівалісякозы. Па словах спецыялістаў, яны рабілі так для прафілактыкі захворванняў маладняку буйной рагатай жывёлы.
На Віцебшчыне выкарыстанне казлоў у «Пад’ельцах» на МТФ «Каркачова» тут жа ахрысцілі «барадатым антыбіётыкам», а вопытам арганізацыі прафілактыкі захворванняў цялят зацікавіліся, бо ферамоны, якія выдзяляюць казлы, сапраўды негатыўна ўплываюць на вірусы і забіваюць шкодныя мікробы.
Па гэтай прычыне і дырэктар сельгаспрадпрыемства вырашыў паспрабаваць незвычайны спосаб у сваёй гаспадарцы. Трох казлоў прыдбалі ў адной мясцовай жыхаркі і пасялілі на малочнатаварнай ферме. Які вынік гэтага суседства?
Сяргей Касцюкоў паведамляе, што цяпер назіранні спецыялістаў паказваюць: «барадаты антыбіётык» дзейнічае, цяляты менш хварэюць.