Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экология

У Міёрах правялі трэнінг для педагогаў «зялёных» школ

Каля пяцідзесяці беларускіх школ ужо некалькі гадоў удзельнічаюць у праекце «Зялёныя школы». Па выніках 2018-га навучальныя ўстановы Віцебшчыны аказаліся ў ліку самых актыўных, а іх работа прызнана найбольш плённай.

Але сетку «Зялёных школ», палічылі ў Цэнтры экалагічнага выхавання і развіцця, у вобласці можна яшчэ пашыраць. З гэтай мэтай і правялі ў Міёрах трэнінг для педагогаў Міёрскага, Полацкага, Верхнядзвінскага і Ушацкага раёнаў.

Дарэчы, на Міёршчыне шэраг устаноў адукацыі з праектам добра знаёмыя. Згодна з ім працуе Павяцкая яслі-сад-сярэдняя школа, настаўніца якой Іна Хадасевіч нават праходзіла навучанне ў Партугаліі.

На працягу трох дзён педагогам расказвалі пра дзейнасць па накірунках праграмы «Зялёныя школы». Гэта біяразнастайнасць, энерга- і водазберажэнне, абыходжанне з адходамі і інш. Тэарэтычны матэрыял чаргаваўся з практычнай работай.

Фіналам трэнінгу стала дыскусія пра важнасць фарміравання пакалення з высокай экалагічнай культурай.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ