Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Юбілейны «Бульбяны фэст» прайшоў у аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна

У аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна прайшоў юбілейны, пяты па ліку, «Бульбяны фэст». Лейтматывам урачыстасці сталі словы вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча «Мой край, мой рай бульбяна-жытны».

Паветра напаўняў водар толькі што спечаных дранікаў, а на сцэне гучалі беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі пра бульбу, віноўніцы ўрачыстасці прысвячалі вершы.

На свяце прысутнічала шмат гасцей, сярод іх была ідэйны натхняльнік фэсту ў Германавічах, мясцовая жыхарка Ада Райчонак. Яе прапанову ў свой час падхапілі работнікі культуры, дадалі яркіх, непаўторных «нотак» смачнаму дзейству, якое стала сапраўды брэндавым.

Кульмінацыяй «Бульбянога фэсту» прызналі «Бульба-шоу». Гэта трэба было не толькі ўбачыць, але і абавязкова паспрабаваць. Па выніках творчага спаборніцтва брэндам года ў намінацыі «За арыгінальную страву» журы выбрала «Кляцак» з мясной начынкай, што прыгатаваны па даўнішняму рэцэпту супрацоўнікамі аўтаклуба Шаркаўшчынскага РЦК.

Іншыя канкурсанты не адставалі ў экстравагантнасці і крэатыўнасці. На суд журы і гледачоў былі прадстаўлены бульбяны шашлык з кавалачкамі сала, печаная «Бульбяная панна» са шкваркамі, бульба, фаршыраваная грыбамі, і шмат іншых страў.

Супрацоўнікі сельвыканкама атрымалі прыз глядацкіх сімпатый «За самыя смачныя дранікі». На працягу некалькіх гадзін ля святочнай сцэны яны спраўна пяклі румяныя «сонейкі» на палаючай калодзе. Пяклі і раздавалі ўсім жадаючым. Ніхто дамоў не пайшоў галодны.

Асаблівая прыкметнасць «Бульбянога фэсту» ў Германавічах – свята заўсёды атрымліваецца сямейным. Мясцовыя гаспадыні дзяліліся сваімі сакрэтамі прыгатавання старадаўніх страў, падкрэслівалі, што традыцыі і звычаі продкаў забываць нельга, у іх – душа і самабытнасць беларускага народа.

Фота Сяргея РАЙЧОНКА


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ