Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Тэатралізаваныя абрады і займальныя майстар-класы. Што яшчэ цікавага адбываецца ў верхнядзвінскім музеі сям’і?

Мяркую, мала знойдзецца на Верхнядзвіншчыне людей, якія не былі ці не чулі пра музей сям’і, які працуе ў гімназіі. За чатыры гады існавання ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў, што праводзіліся ў ім, сталі сотні сем’яў, а яшчэ больш наведвальнікаў пазнаёмілася з яго экспазіцыямі.

– Існуе меркаванне,– гаворыць намеснік дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце Валянціна Даніловіч,– што музей – гэта месца, дзе можна сустрэцца з мінулым. – У нашым жа мінулае сустракаецца з сучасным і перадае эстафету ў будучыню. Бо ўся яго дзейнасць скіравана на папулярызацыю інстытута сям’і, захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, вывучэнне культурнай спадчыны продкаў і рэалізацыю ўласных здольнасцей.

Гэтай мэце падпарадкаваны кожны раздзел экспазіцыі. Напрыклад, “Духоўная сувязь пакаленняў” расказвае на прыкладзе жыцця святых пра важную хрысціянскую каштоўнасць – сям’ю, вучыць павазе да бацькоў, старэйшых, звяртае ўвагу на талерантнасць беларусаў, іх паважлівыя адносіны да людзей рознага веравызнання. Гістарычна склалася, што на Верхнядзвіншчыне здаўна ў міры жылі католікі і праваслаўныя, іудзеі і пратэстанты.

Пры ўдзеле бацькоў у музеі прайшло шмат выставак, якія прадэманстравалі багацце талентаў у сем’ях. “Пасхальны сувенір”, “Гісторыя навагодняй цацкі”, “Бабуліна рукадзелле” расказалі пра захапленні членаў сем’яў, фотавыставы “Спорт у нашай сям’і”, “Падарожжа па родным краі ўсёй сям’ёй” – пра сумеснае баўленне часу. Таксама праходзяць майстар-класы па вырабе свістулек з цеста, упрыгажэнняў для святочнага стала, выразанні выцінанак. Музей сям’і стаў месцам для правядзення духоўных і патрыятычных мерапрыемстваў. Знаёмству з народнымі і духоўнымі традыцыямі продкаў спрыялі тэатралізаваныя прадстаўленні абрадаў “Уваходзіны”, “Жаніцьба Цярэшкі”, “Гуканне вясны”, творчыя праекты “Масленічны тыдзень у беларусаў”, фальклорнае свята “Добры дзень у вашу хату”.

І, вядома, любімым святам у музеі з’яўляецца Дзень сям’і. Ганаровымі гасцямі яго становяцца шматдзетныя і прыёмныя сем’і. Сёлета іх сабраў “Горад шчаслівых сем’яў”, “жыхары” якога расказалі пра сябе, свае захапленні, сапернічалі і весяліліся. Так быў зроблены яшчэ адзін крок насустрач узаемаразуменню і згуртаванасці дарослых і дзяцей.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ