Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Адкрыццё адрамантаванай лазні стала сапраўдным святам у аг. Асвея Верхнядзвінскага раёна

Адкрыццё пасля рамонту лазні ў Асвеі на Верхнядзвіншчыне стала прыкметнайпадзеяй у жыцціаграгарадка. Многія яго жыхары чакалі гэтага дня, сачыліза ходам работ.

На будынку быў перакрыты дах, заменены аконныя блокі, водаправодныя і каналізацыйныя сеткі, зроблены знешняя і ўнутраная аддзелка, набыты мэбля і інвентар.

У дзень здачы аб’екта ў эксплуатацыю ля лазні на беразе Асвейскага возера сабраліся шматлікія жыхары. Ва ўрачыстай абстаноўцы была перарэзана сімвалічная стужка, у адрасулады, будаўнікоў і спонсарапрагучаліўдзячныясловы. Па ўмовах асвейска ялазня цяпер не саступіць сталічным, адзначылі прадстаўнікі камунальнай службы. У перспектыве тут таксама з’явяцца гасцінічныя нумары, зала для ўрачыстасцей, летняя тэраса з мангаламі, стаянка. А заробленыя на выкананні дадатковых паслуг грошы пойдуць на кампенсацыю затрат на ўтрыманне лазні.

Клопат пра стварэнне зоны адпачынку, як, дарэчы, і пра рамонт лазні, узяў на сябе інвестар – прыватная арганізацыя «Інтэрсэрвіс». На тэрыторыю Асвейшчыны таварыства прыйшло некалькі гадоў таму. Па прапанове райвыканкама ўзяло ў арэнду возера, зарыбілаяго, актыўна вядзе ўпарадкаванне прыбярэжнай лініі – будуе стаянкі, абстаўляе іх альтанкамі, вулічнай мэбляй, забяспечвае турыстаў дровамі. Для асвейцаў уладкавала адзін пляж і завяршае работы на другім, сёлета ўклала немалыя грошы ў рамонт лазні, а ў перспектыве плануе мець у аграгарадку турыстычны комплекс, адкрыць перапрацоўчую вытворчасць, магазін папродажы ўласнай прадукцыі і прапанаваць да паўсотні рабочых месцаў жыхарам аграгарадка.

– У Асвеі ёсць перспектывы развіцця, – падкрэсліўстаршынярайвыканкамаІгарМарковіч. – Аграгарадокуключаны ў абласнуюпраграмудобраўпарадкавання малых гарадоў, акрамясродкаўраёна і інвестара, будземець і важкіяўліванні з абласногабюджэту, фондаўведамстваў, якіяпрамаціўскоснамаюцьдачыненне да жыццяаграгарадка.

На штояныпойдуць, райвыканкамтаксамаўжовызначыў. У першуючаргу на рамонт школы, дамоўшматкватэрнайзабудовы, паляпшэннеўсёйсацыяльнай сферы, асфальтаванневуліц, на­дзейнаезабеспячэнненасельніцтвачыстайвадой. Зменызакрануць Дом культуры, іншыяаб’екты.

Але кардынальна твар Асвеі павінны змяняць і самі жыхары. Тут многае залежыць ад парадкуваколдамоў, фантазіігаспадароў па добраўпарадкаванніпрысядзібныхтэрыторый.

Свая роля ёсць і ў кожнагакалектыву. Самае буйное – КУВСГП «Асвейскі» – у многімвызначаедабрабытмясцовыхлюдзей. Беларускаякалійнаякампаніяўзялашэфства над гаспадаркай: набыла для яеэнерганасычаны «Кіравец», аўтобус для падвозулюдзей на работу, частковапрафінансаваларамонттэхнікі, якая спатрэбіцца на веснавыхпалявых работах.

Так, адкрыццёлазні стала нагодай для сур’ёзнайразмовыпрабудучыню, праўкладкожнага ў развіццё малой радзімы.

Фота прадастаўлена газетай «Дзвінская праўда».


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ