Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Алесь Карлюкевіч прэзентаваў новую кнігу “Старонкі віцебскага краязнаўства”

Кнігі па рэгіёназнаўству запатрабаваны грамадствам, таму што з’яўляюцца часткай нацыянальнай асветніцкай літаратуры, уплываюць на патрыятычнае выхаванне моладзі, - такую думку выказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Алесь Карлюкевіч на сустрэчы з чытачамі, пісьменнікамі і краязнаўцамі ў Віцебскай абласной бібліятэцы.

Выданне “Старонкі віцебскага краязнаўства” стала працягам карпатлівай працы пісьменніка, які  часта наведвае нашы рэгіёны, тым больш, што менавіта сучасны Віцебск пазіцыяніруе сябе як сапраўдная Мекка краязнаўства, адзіны горад у краіне, дзе  праводзіцца ўнікальная краязнаўчая канфэрэнцыя “Віцебскі край”.  

На сустрэчы Алесь Карлюкевіч падрабязна расказаў пра планы старэйшага выдавецтва “Беларусь”, якому ўжо больш за стагоддзе. Так, мяркуецца аднавіць серыю кніг “Па роднаму краю”. У гэтым накірунку вылучаецца, дарэчы, праца пісьменніка, настаўніка і краязнаўцы з Пастаў Ігара Пракаповіча.

- Асаблівую ўвагу выдавецтва будзе ўдзяляць ваенна-патрыятычнай тэматыцы, – падкрэсліў Алесь Карлюкевіч. – Прадоўжыцца выданне кніг, падрыхтаваных Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у рамках агульнанацыянальнага праекта па недапушчэнню рэабілітацыі нацызму і прынятага Закона ”Аб генацыдзе беларускага народа”.  Таксама рыхтуецца цыкл раманаў пра баявыя дзеянні на тэрыторыіі Беларусі ў 1941 годзе маскоўскага пісьменніка, ураджэнца  беларускага Ваўкавыска Мікалая Чаркашына.

Алесь Мікалаевіч падзяліўся думкамі наконт уплыву сучаснай літаратуры на чалавека: “Цяпер павестку фарміруюць медыя, і літаратура павінна мець не меньшы ўплыў на чытача”.  

У гэтым яе сапраўднае выхаваўчае прызначэнне. 

Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, фота Дзяніса Васільца.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ