Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

"Салодкая дабрыня": як праект дорыць радасць хлопчыкам і дзяўчынкам з Браслаўшчыны

Сям’ю Фелькіных ведаюць на Браслаўшчыне многія. Дзмітрый — добры майстар, які выдатна валодае будаўнічымі спецыяльнасцямі, Ганна пячэ прыгожыя і смачныя тарты, іншую здобу, чатыры дачкі — таксама творчыя натуры, скончылі школу мастацтваў, добра іграюць на музычных інструментах, спяваюць у касцёльным хоры і на сцэне, малююць. Пра здольнасці пятай, самай малодшай, пакуль гаварыць рана.

Маці з бацькам падтрымліваюць памкненні дачок, і яны ў сваю чаргу стараюцца падставіць ім плячо ў хатніх справах. Адным словам, адносіны пабудаваны на ўзаемапавазе, захаванні існуючых здаўна традыцый выхавання ў беларускіх сем’ях. Дзяўчынкі растуць майстрыцамі, спагадлівымі і акуратнымі ва ўсім. Таму, калі Ганну Фелькіну летась узнагародзілі ордэнам Маці, знаёмыя шчыра парадаваліся за жанчыну, якая, дарэчы, у дзяцінстве прайшла праз вялікія выпрабаванні. Пры жывой маці не ведала яе цяпла. Часцей жыла ў сваякоў, чым у бацькоўскім доме. Але менавіта тады зразумела цану сям’і і стала для дачок той маці, пра якую марыла для сябе. І не забывалася на свой горкі вопыт, хацела дзяліцца цеплынёй з іншымі.


Спакваля прыйшла да высновы, што можа дарыць радасць тым дзецям, якія па прычыне хвароб абмежаваны ў зносінах з аднагодкамі, вымушаны шмат часу праводзіць у сценах кватэр і дамоў. Добра было б віншаваць іх з днём нараджэння. Яна можа спячы да гэтага дня торт і завезці імянінніку.

Хацелася, каб усе наўкол былі шчаслівыя і здаровыя. Трэба больш шчодра дзяліцца дабром, прыносіць не толькі торт і цацкі, але і рэчы больш дарагія, патрэбныя для камфортнага жыцця дзецям з праблемамі.

Так нарадзіўся праект «Салодкая дабрыня», які «вырас» да гарадскога маштабу, падарыў свята многім хлопчыкам і дзяўчынкам з праблемамі са здароў’ем. Ганна Станіславаўна адзначыла, што задумку падтрымала шмат браслаўчан, якія пажадалі далучыцца да рэалізацыі ініцыятывы. Першая неспадзяванка ад нераўнадушных людзей чакала сямігадовага Іосіфа. Ганна загадзя распытала маці, што любіць хлопчык, пра што марыць і што жадаў бы мець у падарунак, падзялілася інфармацыяй з аднадумцамі. За дзень да імянін тыя сталі прыносіць пажаданыя Іосіфу рэчы. А ў дзень нараджэння павіншаваць хлопчыка прыйшлі незнаёмыя дарослыя і дзеці, атулілі яго ўвагай.


Вестка пра дабрадзейства Фелькіных і кампаніі разышлася хутка. Праўда, сустрэлі праект у горадзе неадназначна. Адны радаваліся дабрыні сэрцаў, але былі і тыя, хто асцярогся адчыніць дзверы гасцям. Трэба было зламаць у іх стэрэатып, пераканаць, што асаблівыя дзеці такія, як усе, што яны жадаюць зносін, гульні, радасці. Сёння ўжо можна сказаць, што «Салодкай дабрыні» гэта ўдалося. Расце і колькасць людзей, якія дзеляцца цеплынёй сваіх сэрцаў з незнаёмымі дзецьмі.


– Я памятаю кожнага, каго віншавалі з днём нараджэння, іх шчаслівыя вочы, усмешкі і слёзы радасці бацькоў, – гаворыць Ганна Станіславаўна. – Эмоцыі перапаўнялі не толькі іх, але і нас. Хацелася, каб усе наўкол былі шчаслівыя і здаровыя. Трэба больш шчодра дзяліцца дабром, прыносіць не толькі торт і цацкі, але і рэчы больш дарагія, патрэбныя для камфортнага жыцця дзецям з праблемамі.

Фота з сямейнага альбома Фелькіных.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ