Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Сям’я Вішнеўскіх з Шаркаўшчыны стала пераможцай абласнога этапа праекта “Уладар сяла”

12 сямей з розных рэгіёнаў Віцебшчыны ўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскага праекта «Уладар сяла», які прайшоў у Шаркаўшчыне ў мінулую пятніцу.

На першым конкурсным этапе пад назвай «Хлеб усяму галава!» сем’і выходзілі на сцэну з караваямі ў руках, у вершаванай форме абаранялі свае духмяныя боханы. Потым урачыстым шэсцем прысутныя рушылі ад галоўнай сцэнічнай пляцоўкі да помніка воінам-вызваліцелям Шаркаўшчыны. Усклалі жывыя кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.

Далейшыя конкурсныя іспыты прайшлі ў парку ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс».

Мужчын чакаў конкурс «Па газоне», дзе кожны з іх, праявіўшы лоўкасць і спрыт, скошваў участак з травой. Некаторыя справіліся з пастаўленай задачай хутка, іншым было складана пад палаючым сонцам касіць шаркаўшчынскую канюшыну. Тым часам жанчыны спаборнічалі ў конкурсе «Купальскі вянок», спляталі прыгожыя кветкі.

Напэўна, самы цікавы як для саміх удзельнікаў, так і для гледачоў стаў конкурс «Дранікі на калодзе». Дарэчы, выпякаць бліны такім чынам упершыню сталі ў Шаркаўшчынскім раёне, а менавіта ў Радзюках каля трыццаці гадоў назад. З таго часу гэты спосаб распаўсюдзіўся па ўсёй Беларусі. Журы было складана вызначыць, у якой сям’і атрымаліся самыя смачныя дранікі, бо гаспадыні ўклалі свае кулінарныя навыкі і душу ў кожны блінок.


Апошнім выпрабаваннем стаў конкурс «Калі ласка да нас!». Кожная сям’я гасцінна запрашала да сябе членаў журы, расказвала пра свае захапленні, частавала ўласна прыгатаванымі стравамі. Хтосьці станавіўся лідарам, іншыя крыху саступалі больш мацнейшым сем’ям. У выніку пяці этапаў перамогу атрымалі шаркаўчане — сям’я Вішнеўскіх з аграгарадка Лужкі.  Яны будуць прадстаўляць Віцебшчыну у фінале праекта ў аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці.

Партнёры мерапрыемства, кіраўнікі парка атракцыёнаў «Віцебск» Сяргей і Таццяна Ярашэнка ў якасці галоўнага прыза ўручылі сям’і Вішнеўскіх халадзільнік.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ