«Усмешкай маці свет сагрэты» – так назвалі сустрэчу маці з прыёмных сем’яў арганізатары – аддзелы па адукацыі і сацыяльна-педагагічныя цэнтры Верхнядзвінскага і Міёрскага раёнаў.
На гэты раз гаспадарамі выступілі верхнядзвінцы, якія пастараліся зрабіць мерапрыемства прыемным і карысным. Жанчыны змаглі не толькі абмяняцца вопытам, але і пазнаёміцца з горадам, яго гісторыяй і знакамітымі людзьмі, атрымаць асалоду ад выступленняў артыстаў Верхнядзвінскага цэнтра культуры і народнай творчасці, ансамбля «Лыжкары» аддзялення дзённага знаходжання пажылых і інвалідаў.
Як гаворыць загадчык Міёрскага аддзела раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Анжаліка Банькоўская, сустрэча падкрэсліла важнасць пашырэння зносін: разам можна вырашаць многія праблемы, дзяліцца радасцю, адчуваць, што працу прыёмнай маці шануюць і паважаюць. Галоўнае – любіць дзяцей, жадаць падзяліцца цяплом сваёй душы з тымі, хто застаўся без апекі бацькоў.
Фота з адкрытых крыніц.