Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Полацкі клуб «Рошва» прапанаваў гледачам ўнікальны праект «Песня маляванцы»

Новы ўнікальны праект — «Песня маляванцы» — прапанаваў гледачам народны клуб аматараў лапікавага шыцця «Рошва» Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (ЦРНК). Дагэтуль ніхто і ніколі не спрабаваў пашыць маляванку з рознакаляровых шматочкаў.

Каля 30 работ, якія ўвасобілі ў сабе трапяткі матыў жаночай долі і загучалі адмысловай таямнічай казкай, былі прадстаўлены на выставе ў Полацкім раённым ЦРНК. Усе яны абуджаюць сэрцы гледачоў сваёй рукатворнай прыгажосцю і запрашаюць у свет яркіх фарбаў райскіх садоў. Як распавяла кіраўнік клуба Ніна Ярмух, над праектам майстрыхі працавалі амаль пяць год. Для стварэння лапікавых маляванак была абрана вельмі няпростая ручная тэхніка. Таму пэўны час ішоў працэс вывучэння асаблівага віду аплікацыі – так званага балтыморскага квілта.

– У нейкі момант мы зразумелі, што гэтыя ўзоры з кветак нагадваюць нашы беларускія дываны – маляванкі, якія ствараліся фарбамі і пэндзлем, – распавяла Ніна Іосіфаўна. – Так «балтыморская» тэхніка стала нашай памочніцай у стварэнні лапікавых маляванак.

Пакрысе складаліся мелодыі для кожнай работы. Ішлі дасканалы падбор тканіны, распрацоўка кветкавых узораў, што таксама было складана, бо ніводная з рукадзельніц не з’яўляецца мастаком. Так, са звычайных рознакаляровых шматочкаў тканіны з дапамогай простых інструментаў – нажніц і іголак, а таксама велізарнага цярпення і багатай фантазіі аўтары «малявалі» свой сад, спявалі свой куплет у агульнай песні. Дарэчы, для адной з работ у выгля-дзе вялікага дывана былі выкарыстаны 1267 дэталяў!

Большая частка праекта — гэта індывідуальныя работы майстрых, а яго душа — вялікае палатно «Ліст да каханага», рэпліка на вядомую карціну Алены Кіш, і чатыры сюжэтныя матывы, якія яго дапаўняюць. Разам яны складаюць поліптых «Чаканне шчасця», у ім усё жыццё жанчыны, ад яе абуджальнай вясны і да ціхай зімы.

Фота аўтара 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ