6 мая ў 19:00 тэатр імя Якуба Коласа запрашае на монаспектакль, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, пакутам, якія давялося перажыць беларускаму народу.
Монаспектакль складаецца з трох навел.
Першая – «Незагойная рана» паводле апавядання народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Другая – «Memento mori» паводле аднайменнага апавядання Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак.
Трэцяя – «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча.
Фота Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.