Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У Віцебску паказалi новы сямейны фільм "Мой сябар жырафа"

У Віцебску адбылася рэспубліканская прэм’ера  новага сямейнага фільма “Мой сябар жырафа”,  зробленага ў Нідэрландах і  перакладзенага на беларускую мову. Карэспандэнты “Віцебскіх весцей” пабывалі на закрытым спецпаказе і высветлілі, чаму фільм абавязковы для прагляду як дзецям, так і дарослым.

Добрая, простая, надзвычай прыемная і пазітыўная гісторыя пра сяброўства  маленькага хлопчыка Дзікіча  і жырафы па імені Раф, якія выраслі побач адзін з адным, а цяпер разам збіраюцца ў школу, ідэальна падыходзіць для сямейнага прагляду. Асаблівую ўвагу, мяркуем, трэба звярнуць на гэта кіно бацькам  будучых першакласнікаў, якія зараз на парозе кардынальных змен у жыцці. Лёгкі,  аздоблены  чыстымі і кранальнымі дзіцячымі жартамі, а таксама непахабным дарослым гумарам фільм адметны яшчэ  і таму, што дубліраваны на беларускай мове. Пераклад і дубляж зроблены камандай “Кінаконг” у межах праекта “Беларускія ўікэнды”, а партнёрам, які дапамог ажыццявіць творчую задуму, стала кампанія velcom.

– Мы існуем прыблізна паўтара гады, перакладаем і прафесійна дублюем фільмы на беларускую мову, паказваем іх у кінатэатрах. Пачыналі з мінскіх і паціху выходзім у рэгіёны. Імкнёмся ахапіць найбольшую аудыторыю. Асаблівы акцэнт  робім на дзетках, маленькіх беларусаў, якім для паспяховага вывучэння роднай мовы важна разумець, што яна жывая і развіваецца. І, як кажуць бацькі, гэта вельмі ім дапамагае, – патлумачыў кіраўнік праекта “Беларускія ўікэнды” Андрэй Кім. Ён таксама расказаў, что іх каманда не ўпершыню прэзентуе свае работы ў Віцебску: у мінулым годзе ў горадзе на Дзвіне паказвалі дзіцячы фільм “Шторм”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Зараз маладыя людзі працуюць над новымі стужкамі: перакладаюць брытанскі фільм “Вогненныя калясніцы”, пасля якога гледачам прэзентуюць беларускамоўныя “Хронікі Нарніі”.

– Заўважым, што  паглядзець “Мой сябар жырафа” можна не толькі ў кінатэатрах. Усе фільмы, якія з’явіліся дзякуючы “Беларускім уікэндам”, таксама можна знайсці  на сервісе лічбавага тэлебачання VOKA aд velcom  у спецыяльным раздзеле CINEVOKA, – адзначыў Андрэй.

Дарэчы, на сайце кампаніі  мы знайшлі інфармацыю, што сёння ў гэтым раздзеле даступна 17 фільмаў у беларускай агучцы – ад драм і баевікоў да анімэ і анімацыйных стужак для ўсёй сям’і. Найбольш папулярнымі сярод карыстальнікаў з’яўляюцца карціны «Падынгтан», «Жонка аглядальніка заапарку», «Рыбка Паньё», «Гэта цудоўнае жыццё», «Кніга Ілая», «Маленькі Прынц».

Сярод прычын, чаму рэспубліканская прэм’ера адбылася ў Віцебску, і  чым можа быць цікавы фільм менавіта мясцовай публіцы – гэта ўдзел у  праекце нашага земляка, беларускага акцёра тэатра  і кіно Сяргея Жбанкова, які  падарыў свой голас галоўнаму герою – Рафу. Сяргей прыйшоў на першы паказ  разам са сваёй малой дачушкай, якая вельмі захацела пабачыць фільм, дзе жырафа размаўляе па-чалавечы, ды яшчэ голасам таты. Трэба адзначыць, што жырафа ў фільме  – не сучасная камп’ютарная графіка, а  робат, якога спраектавалі і спецыяльна зрабілі для  здымак.

– Я ўпершыню агучваў жывёлу. Мусіў зрабіць яе душэўнай, чалавечай, а таксама захаваць яе адметнасці, як жыхара Афрыкі.  Акцёр з Нідэрландаў зрабіў гэта вельмі добра, таму мне заставалася  прытрымлівацца яго курса. Цікавы вопыт атрымаўся, – падзяліўся Сяргей.

Таксама ён прызнаўся, што з дзяцінства марыў агучыць мультфільм або кіно. І асаблівы ўдзячны  партнёрам практа, што  яна здейснілася,  а фільм “Мой сябар жырафа” загучаў на беларускай мове.

– Не трэба баяцца  Каб пачаць размаўляць па-беларуску, мець на ёй зносіны паміж сабой.  Гэта важная місія, бо мова забываецца, а так хочацца, каб яна гучала, тым больш што яна такая прыгожая, – адзначыў акцёр.

Кіраўнік групы сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom віктар Пазнякоў паведаміў, что  фільм “Мой сябар Жырафа, будзе дэманстравацца прыблізна ў 50 кінатэатрах краіны, а значыць, паглядзець кіно на роднай мове  зможа значгная колькасць дзяцей і дарослых.

– Прыемна ўдзельнічаць у такім праекце, а таксама прэзентаваць яго ў Віцебску. Гэта паказчык таго, што ён выходзіць на новы ўзровень не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне.  На мінулым тыдні ў вашым горадзе мы арганізавалі такі значны сацыяльны праект як “velcom бегом!” . Таксама  хачу ўзгадаць, што вясной мы прыязджалі  ў Віцебск правесці фінал  праекта “Чытаем па-беларуску з velcom!”, – расказаў Віктар.

Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ