Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.6187
Евро
2.9575
100 российских рублей
3.3342
Погода в Витебске
-6 oC облачно с прояснениями
Давление:
762мм рт. ст.
Влажность:
79%
Скорость ветра:
3м/с западный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Образование

Старшакласнікі з Віцебскай вобласці прымуць удзел у беларускамоўным конкурсе ідэй

Старшакласнікаў Віцебскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у конкурсе ідэй на беларускай мове «Першыя». Ён ужо стартаваў, прыём заявак будзе працягвацца па 8 сакавіка 2020 года.

«Першыя» – конкурс яскравых ідэй, у якім могуць удзельнічаць навучэнцы 9 – 11-х класаў на працягу амаль усяго навучальнага года. Тэмы для асабістых праектаў – «Тэхналогіі», «Культура», «Інклюзія», «Экалогія». Падрабязнасці шукайце на сайце www.generation.a1.by.

У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Пазней можна дапрацаваць праект. Да 8 сакавіка 2020 года відэаролік з пашыранай прэзентацыяй неабходна размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Зарэгістраваных удзельнікаў праекта чакаюць інтэрактыўныя варкшопы па майстэрстве прэзентацыі і аратарскім мастацтве з вядомымі беларускімі і замежнымі спецыялістамі. Школьнікі будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, набываць карысныя веды на сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі ў Мінску.

Праект «Першыя» будзе цалкам рэалізаваны на беларускай мове, у тым ліку ўсе майстар-класы і публічныя выступы фіналістаў, бо адна з мэтаў гэтай ініцыятывы – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ