Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Глыбачане і ізраільцяне ушанавалі памяць ахвяр Халакосту

У гісторыі Беларусі шмат трагічных старонак. Адна з іх Халакост — генацыд яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Па прыблізных падліках, толькі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна іх загінула каля 9 — 10 тысяч. Большасць ахвяр звязана з глыбоцкім гета, дзе нацысты ўтрымлівалі яўрэйскае насельніцтва горада і наваколля.

Прадстаўнікі ізраільскага горада Кір'ят-Бялік і Глыбоцкага райвыканкама з дапамогай сеціва перакінулі паміж жыхарамі гарадоў-пабрацімаў мост, каб ушанаваць памяць ахвяр Халакосту. Беларускі бок на відэаканферэнцыі прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Карніловіч, яна ж кіраўнік РА «Беларускі фонд міру», дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Алена Мядзелец і супрацоўнікі гэтай установы, прадстаўнікі грамадскасці. З ізраільскага – служачыя мэрыі, а таксама былы вязень гета 99-гадовая Мір’ям Арэль і навучэнцы школ. Падчас сустрэчы гаварылі пра небяспеку фашызму, які зноў узнімае галаву ў шэрагу краін свету, пра тое, якія страты давялося панесці Чырвонай арміі, каб вызваліць краіны Еўропы ад карычневай чумы, колькі бязвінных людзей сталі ахвярамі фашысцкіх зверстваў. Сярод іх былі і тысячы яўрэяў Глыбоцкага гета.

Вязні гета пачалі рыхтавацца да паўстання. Але фашысты апярэдзілі іх. 18 жніўня гета было акружана, а 19-га пачалося яго знішчэнне. Выратавацца ўдалося нямногім. У тыя дні ў Глыбокім загінула каля 4500 чалавек

– Глыбачане, як і ўвесь беларускі народ, – адзначыла Таццяна Тарасевіч, – свята шануюць памяць пра сваіх землякоў, забітых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Капсула з зямлёй, узятай з месц пахавання вязняў Глыбоцкага гета і іншых месц масавага знішчэння яўрэяў на тэрыторыі раёна, закладзена ля падножжа манумента ў мемарыяльным лесе «Яр а-Кдушым» («Лес Мучеников») паблізу Іерусаліма. Другую капсулу глыбачане перадалі арганізацыі «Байт Глыбокае», якая аб’ядноўвае яўрэяў – выхадцаў з Глыбоччыны.

Мемарыял ахвярам Халакосту ў Глыбоцкім раёне знаходзіцца і на воінскіх могілках горада Халон.

Пазалетась свет пабачыла кніга «Глыбоцкае гета. Яны перамаглі смерць», якая прысвечана гісторыі яўрэйскай абшчыны ў Глыбокім, трагедыі і гераізму яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Старонка за старонкай перагортваліся на відэаканферэнцыі трагічныя падзеі Халакосту яўрэйскага народа. Сярод тых, хто перажыў ад на зямлі, – Мір’ям Арэль. Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, жанчына знайшла сілы, каб прыняць удзел у размове і перасцерагчы свет ад развязвання новай сусветнай вайны, сказаць ёй сваё «Не!».

Нягледзячы на балючасць тэмы, размова была цёплай і паважлівай.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ