Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Якія асабліва каштоўныя экспанаты ёсць у Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі?

Cярод экспанатаў, якімі валодае Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, ёсць асабліва каштоўныя, вартыя ганаровага звання «рарытэт». Ім навукоўцы ўстановы прысвяцілі праект «Галоўны экспанат». Адным з першых, які вылучылі з калекцыі рэдкіх і каштоўных і на якім засяродзілі ўвагу, стаў гадзіннік майстра Залкінда.

-Гэты экспанат неацэнны найперш тым, што быў сабраны ў Глыбокім, – расказаў навуковы супрацоўнік музея Ігар Фёдараў. – Гэта зараз, калі гаворка заходзіць пра беларускі гадзіннік, яго звязваюць з Мінскім гадзіннікавым заводам. Але так было не заўсёды. У XVI – першай палове ХХ стагоддзя гадзіннікі рабілі ў многіх беларускіх гарадах. У Глыбокім таксама.

Наш механічны гадзіннік з будзільнікам асабліва цікавы сваім цыферблатам, які вылучаецца значнай інфарматыўнасцю. Майстар паклапаціўся, каб на ім былі ўказаны яго прозвішча (M. Załkind) і месца зборкі (Głębokie). Знайшлося на цыферблаце месца і для гатунку (вядома ж, першы), і для гарантыі (5 год). Як бачна, майстар высока цаніў сваю працу, на што, верагодна, меў падставы. Вядома, што ў даваенны час Меер  Залкінд жыў і працаваў на вуліцы Замкавай – цяпер гэта ўчастак вуліцы Леніна ад плошчы 17 Верасня да Цэнтральнай. Па некаторых звестках, неабходныя дэталі да будучых гадзіннікаў ён купляў у Варшаве, а ў сваёй глыбоцкай майстэрні займаўся іх зборкай. Хутчэй за ўсё, будынак, дзе ствараўся былы глыбоцкі «брэнд», адначасова з’яўляўся і жытлом майстра.

На дадзены момант звесткі пра сям’ю Залкінд урыўкавыя, тым не меншпэўнай інфармацыяй гісторыкі валодаюць. Майстар Меер-Лейб Залкінд і 5 членаў яго сям’і значацца ў спісе глыбачан-яўрэяў, якія загінулі ў гады акупацыі.

Варта адзначыць, што Меер быў не адзіным майстрам гадзіннікавых спраў горада Глыбокае тых далёкіх часоў. Спіс уладальнікаў прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў Глыбокага за 1923 год называе
яшчэ траіх: Моўша Салавейчык, Ізраэль Іофэ (майстэрні знаходзіліся таксама на Замкавай) і Берка Міндлер. Вайна загубіла незлічонае мноства мясцовых талентаў, і Меер Залкінд – адна з яе ахвяр, але імя майстра застаецца жыць у яго механічных творах, адзін з якіх можна ўбачыць у экспазіцыі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ