Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Клеапатра Супранёнак: «Важная падтрымка сацыяльна незабароненых, моладзі і інстытута сям’і»

Дырэктар Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Клеапатра Супранёнак:

– У залежнасці ад выклікаў сучаснасці мяняюцца нашы ўяўленні, запыты і патрабаванні, ігэты звычайны грамадскі працэс павінен знайсці адлюстраванне ў заканадаўстве. Каб адпавядаць часу, не трэба мяняць фундаментальных асноў і сутнасці Канстытуцыі, дастаткова ўнесці карэктывы ў існуючыя законы і правілы, а каб яны задаволілі ўсіх нас, трэба праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўнесці свае прапановы. Мне вельмі імпануе, што сацыяльны вектар дзяржаўнай палітыкі не мяняецца,што дапамога закладзена ў Асноўным законе ад моманту нараджэння чалавека да глыбокай старасці. Пажылыя людзі не павінны хвалявацца, што застануцца без пенсіі, а хворыя, інваліды, маці-адзіночкі і шматдзетныя, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, – без матэрыяльнай падтрымкі (артыкулы 32 і 47).Важна, што дзяржава абавязваецца займацца сацыяльнай інтэграцыяй інвалідаў, стварэннем для іх даступнага асяроддзя, павышэннем якасці жыцця, падтрымкай сем’яў, у якіх пражываюць інваліды. Добра, што ў асобную катэгорыю выдзелена моладзь, для якой будуць створаны ўмовы для духоўнага, маральнага, інтэлектуальнага, фізічнага развіцця для рэалізацыі патэнцыялу ў інтарэсах грамадства.Немалаважна для мяне як для жанчыны замацаванне інстытута сям’і і захаванне сямейных каштоўнасцей. Традыцыйная сям’я, у якой ёсць тата і мама, – для нас спаконвечная традыцыя,якую трэба ўмацоўваць.

Нам усім хочацца жыць у мірнай краіне, працаваць па абранай спецыяльнасці, развіваць здольнасці, мацаваць сямейны дабрабыт, будаваць планы на перспектыву. Ажыццяўленне гэтых памкненняў і гарантуе Канстытуцыя, у праект якой унесены папраўкі і ўдакладненні.Выніковы тэкст стане сумеснай работай грамадства на карысць яго далейшага развіцця.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ