Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Мітынг-рэквіем у памяць ахвяр хатынскай трагедыі адбыўся ў вёсцы Лабэцкія Браслаўскага раёна

На месцы пахавання жыхароў вёскі Лабэцкія Браслаўскага раёна трывожна зазванілі званы, а ля брацкай магілы забітых тут нямецкімі карнікамі мясцовых жыхароў схілілі галовы прадстаўнікі ўлады, вайскоўцы і школьнікі… Мітынг-рэквіем сабраў сталых і маладых людзей, каб аддаць даніну памяці тым, хто раздзяліў лёс ахвяр хатынскай трагедыі.

У вёсцы Лабэцкія 18  лютага 1943 года было забіта 28 сталых і дзяцей. У жывых засталіся толькі тры хлопчыкі.

Вось як у кнізе “Памяць” успамінаў той страшны дзень Казімір Станкевіч, якому тады было 11 гадоў: “Марозная лютаўская раніца. У печы патрэсвкаюць дровы, маці пячэ бліны, а мы, васьмёра малых, сядзім на печы ў чаканні сняданку. З грукатам адчыніліся дзверы, і на парозе ўзніклі фашысты з аўтаматамі. Мы спалохаліся, але не думалі, што здарыцца штосьці страшнае. Загад чужынцаў быў кароткі – усім выходзіць на двор. У мітусні маці паспела схаваць пад нейкую адзежу дзевяцімесячнага браціка Войцеха. На нас накіравалі аўтаматы. Дзвюх маленькіх сястрычак і старэйшага брата скасілі кулі. А мы, тры пацаны, кінуліся да бліжэйшых хмызоў. Наўздагон секанула кулямётная чарга. Параніла малодшага брата, але мы змаглі дабегчы да суседняй вёскі Таўкіні. Там нас схавалі.”

Чалавек не можа забыць тых зверстваў, што ўчынілі на нашай зямлі фашысты і іх памагатыя, таго гора, тых нечалавечых пакут, якія давялося перажыць людзям. Гэты боль зноў рэзануў па сэрцах прысутных ля брацкай магілы ў Лабэцкіх, ля якой у тэатралізаванай пастаноўцы  трагедыю ўзгадалі  пачаткоўцы Опсаўскай СШ . Вось дзяўчынкі гуляюць на панадворку, вось пакідаўшы цацкі стараюцца схавацца ад смерці і збіўшыся ў кучку заміраюць. Вось хлопчыкі ў форме байцоў Чырвонай арміі змяняюць іх на пляцоўцы, схіляюць галовы над магілай загінулых. Але жыццё бярэ верх, і ў неба ўзлятаюць белыя шары.

І каб такога ніколі не паўтарылася, мы павінны ведаць і памятаць, – адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў, дэпутат абласнога Савета Ніна Пучынская.—У нашай краіне робіцца многае, каб захаваць гістарычную памяць.Становяцца вядомыя ўсё новыя факты генацыду над беларускім народам,праводзяцца сустрэчы, дыспуты, каб людзі ведалі праўду, сваёй стваральнай працай захоўвалі і памнажалі здабыткі краіны, любілі малую радзіму і нашу Айчыну, а ў памяці захоўвалі вялікі подзвіг савецкага народа. Хай над намі заўсёды будзе мірнае неба.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ