Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.4198
Евро
2.8066
100 российских рублей
3.4563
Погода в Витебске
9 oC переменная облачность
Давление:
766мм рт. ст.
Влажность:
88%
Скорость ветра:
1.26м/с северо-западный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Міжнародны дзіцячы цэнтр «Артэк» адзначае свой 95-ы дзень нараджэння

Сёння Міжнародны дзіцячы цэнтр «Артэк» адзначае свой 95–ы дзень нараджэння. Пабываць у самым вядомым лагеры СССР марыў некалі кожны школьнік.

Пераканана: усе, каму хоць аднойчы пашчасціла пабываць у краіне дзяцінства на беразе Чорнага мора, ніколі не забудуць шчаслівых дзён.

  Амаль сорак год мінула з той пары, калі адбылося маё знаёмства з Артэкам. На календары – 1982-і. Я працавала старшай піянерважатай у Слабадской сярэдняй школе на Лепельшчыне, якую не пакінула і зараз. Памятаю, колькі было радасці, калі мяне ўключылі ў склад дэлегацыі з Беларусі, якая адпраўлялася ва ўсесаюзны дзіцячы лагер. 

  З першых часоў адчула атмасферу добразычлівасці, зацікаўленасці, натхнення і творчага пошуку. Мерапрыемства, якое з’яднала на Чарнаморскім пабярэжжы піянерскіх важакоў з 15 рэспублік, афіцыйна іменавалася семінарам. Праграма была вельмі  насычанай. Атрадныя клопаты, экскурсіі, паходы, знаёмства з гісторыяй і традыцыямі Артэка — усім гэтым быў запоўнены кожны наш дзень. Да адбою ў поўным сэнсе валіліся з ног, а раніцай  чакалі  новыя справы.

    Адзін з галоўных пунктаў праграмы – абмен вопытам у розных накірунках. З  цікавасцю ўдзельнікі семінара слухалі мой расповед пра сінявокую Беларусь. Вельмі ўсхвалявала слухачоў – ваенная тэматыка. Я прадставіла летапіс народнай славы, створаны піянерамі дружыны нашай школы, нагадала прысутным пра піянераў-герояў Беларусі. Кожны з маіх артэкаўскіх сяброў атрымаў на памяць фотаальбом «Бярэзінскі біясферны запаведнік», які пачынаецца недалёка ад нашай вёскі Слабада. Можа, і сёння былая важатая, якая ўжо стала бабуляй, у далёкім Узбекістане ці Азербайджане паказвае цікавую кніжку ўнукам, каб тыя ведалі пра нашу прыгожую краіну.

Галіна Маркоўская, Лепельскі раён.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ