Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5768
Евро
2.6547
100 российских рублей
4.2483
Погода в Витебске
17 oC ясно
Давление:
767мм рт. ст.
Влажность:
72%
Скорость ветра:
3м/с северо-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Сянне адбылася навуковая канферэнцыя «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна»

У навуковай канферэнцыі бралі ўдзел гісторыкі, археолагі, архівісты, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, краязнаўцы з Мінска, Віцебска, Полацка, Оршы, Гродна, Гомеля, Сянна. У трох секцыях было заслухана больш за 50 дакладаў па гісторыі краю ад старажытнасці да сучаснасці.

Вітаючы ўдзельнікаў форуму, старшыня Сенненскага райвыканкама Ігар Мароз папрасіў даследчыкаў аб дапамозе. Падчас акупацыі райцэнтра ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў адным з будынкаў дзейнічала турма СД. Мясцовыя ўлады плануюць зрабіць тут музейную экспазіцыю, але недастаткова поўных гістарычных фактаў, імён ахвяр. Таксама мала што вядома пра працоўны лагер у Багушэўску. У ім утрымлівалася 12 тыс. чалавек – у асноўным эвакуіраваных і вязняў «5-га палка» ў Віцебску. Мяркуецца, што тут загінула каля 4 тыс. чалавек.

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза адзначыў важнасць просьбы і выказаў упэўненасць, што даследчыкі далучацца да святой справы. Ён паведаміў, што пад эгідай Генпракуратуры зараз працуе комплексная група экспертаў з розных галін па справе генацыду беларускага народа. Што тычыцца навукова-практычнай канферэнцыі, то яе галоўная мэта – паказаць багацце гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. Сёлета падобны форум праводзіўся ў Ашмянах, яшчэ раней былі Карэлічы, Мсціслаў, Калінкавічы, на чарзе Слонім, Смалявічы, Астравец. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік з серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі». Вельмі важна, калі ў раёнах з’яўляюцца новыя дакументальныя крыніцы, дзе паказана ўсё багацце мінулага. Вадзім Лакіза падарыў раённай бібліятэцы набор тэматычнай мастацкай і навуковай літаратуры.

Сярод гасцей быў ураджэнец Сянна старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Генадзь Давыдзька. Ён падкрэсліў неацэннасць гісторыі ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці, ва ўплыве на грамадскую думку, таму падобныя канферэнцыі маюць вялікае значэнне. Генадзь Давыдзька адзначыў, што імкнецца запомніць і запісаць успаміны мамы, якая памятае падзеі, што адбываліся вакол Сянна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат прызнаўся, што кожны раз, калі прыязджае на малую радзіму, яго душа настройваецца на асаблівы лад.

Канферэнцыя арганізавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021 – 2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы».

Фота Сяргея ЛЯШУКА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ