Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Бизнес

Уладарка нажніц і грабянцоў: жыхарка Верхнядзвінска расказала, як здолела наладзіць паспяховы цырульны бізнес

Цырульнік, як мастак, павінен прадбачыць вобраз, які атрымаецца ў выніку яго творчасці, лічыць жыхарка Верхнядзвінска Ала Разумная.

Ужо больш за год жанчына вядзе свой бізнес – цырульню. Узяла ў арэнду пустуючае памяшканне, адрамантавала, інтэр'ер аформіла ў сучасным моладзевым стылі. Паклапацілася, каб зручна было працаваць майстрыцам, камфортна кліентам.

– Вопыт у гэтай сферы ў мяне немаленькі, – патлумачыла Ала Разумная. – 10 гадоў працавала з маці, якая адной з першых у Верхнядзвінску пачала сваю справу. Пад яе наглядам набіралася вопыту. Не столькі ў прафесіі, колькі ва ўменні будаваць адносіны з кліентамі, выходзіць з канфліктных сітуацый. Не кожны ўяўляе, ці падыдзе яму прычоска, што спадабалася на сяброўцы ці вядучай тэлешоу. А майстар павінен прадбачыць вынік сваёй працы.

Цяпер у яе ўжо дзве студыі, у якіх працуюць шэсць работніц. Не ўсе адразу мелі патрэбныя навыкі. Але маладая гаспадыня вучыла іх сама ці адпраўляла на курсы. Прафесія патрабуе пастаяннага развіцця, неабходна ведаць сучасныя трэнды, тэхналогіі модных стрыжак, завівак, афарбовак, макіяжу. Ала Разумная лічыць, што ў любым узросце жанчыны і мужчыны павінны быць дагледжанымі і прыгожымі. Дапамагчы ім у гэтым – яе задача.

Фота з адкрытых крыніц.

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ