Толькі ў пракатным цэху будзе занята каля 230 чалавек, у тым ліку 14 інжынерна-тэхнічных работнікаў. А ў перспектыве штат прадпрыемства вырасце да 700 чалавек. Клопат пра будучыя кадры і прывёў у СШ №3 генеральнага дырэктара ММПЗ Пятра Шымуковіча і галоўных спецыялістаў. Госці расказалі школьнікам пра завод, спецыяльнасці, якія там спатрэбяцца. Яны настройвалі выпускнікоў на паступленне ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы тэхнічнай накіраванасці, падказвалі карысныя звесткі. Прычым на прадпрыемстве чакаюць не толькі хлопцаў, знойдзецца справа і для дзяўчат – у прыватнасці, у аддзеле тэхнічнага кантролю. Запрашаюць і кранаўшчыц, бухгалтараў, юрыстаў, маркетолагаў.
У сваю чаргу школьнікі распытвалі прадстаўнікоў завода пра ўмовы працы, памер зарплаты, экалагічную бяспеку вытворчасці. На ўсе пытанні яны атрымалі кампетэнтныя адказы.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.