Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Спявалі, танцавалі, хлебам-соллю сустракалі: як на Верхнядзвіншчыне адзначалі свята вёскі Цінкаўцы

Рознабаковым, шматкаляровым, не падобным на мінулагоднія было сёлета свята вёскі Цінкаўцы на Верхнядзвіншчыне. У прывітальным слове старшыня Бігосаўскага сельскага Савета дэпутатаў Уладзімір Ходас адзначыў гэта, а таксама актыўнасць, фантазію і ініцыятыву жыхароў населенага пункта, якія не чакаюць, што хтосьці прыйдзе і зробіць жыццё лепшым, а самі наводзяць парадак і ўтульнасць.

Родная вёска самая прыгожая, самая жаданая і светлая. Тут самае высокае неба і духмяныя кветкі, самы звонкі птушыны спеў і зялёныя сенажаці. Гэта бацькоўскі дом, матуліна песня, шчырыя і спагадлівыя суседзі. Такімі кранальнымі словамі распачалося свята вёскі Цінкаўцы, якое сабрала разам жывёлаводаў, даярак, работнікаў чыгуначнай станцыі, музычнай школы, настаўнікаў, людзей маладых і сталых, якія сваёй працай памнажаюць славу не толькі малой радзімы, але і ўсяго Верхнядзвінскага раёна.

Як расказала ў сваім пісьме ў рэдакцыю загадчыца Бігосаўскага ДК Марына Кіч,на ўрачыстасць з’ехаліся ўраджэнцы Цінкаўцаў з розных куткоў, каб адчуць радасць сустрэчы з роднымі мясцінамі, сябрамі і знаёмымі. Святочная атмасфера панавала ў кожным двары, несла добры настрой, сагравала сэрцы гаспадароў і гасцей.

Адбыліся прэзентацыя вёскі, конкурс па добраўпарадкаванні “Ад чысціні двара да чысціні душы”, выстава беларускай нацыянальнай кухні “А на стале тым рай ды годзе…”  Жыхары не проста прыгатавалі стравы, але і падрыхтавалі арыгінальныя праграмы – з песнямі, прыпеўкамі, танцамі.

Аказалася, што ў Цінкаўцах што ні чалавек, то талент. Майстэрства разьбы па дрэве, алмазнай і вышыванкі крыжыкам, маляванне акварэллю, дэманстравалі Ігар Новікаў, Анастасія Стома, Павел Кавось…

Свята стала падставай сказаць добрыя словы самым старэйшым сяльчанам Валянціне Мікалаеўне Бердзіган і Ніне Генадзьеўне Саўчанка. “Жывіце доўга, дарагія землякі, радуйце сваіх дзяцей і ўнукаў!” – жадалі ім прысутныя.

У гэты дзень таксама ўшаноўвалі сямейныя пары, якія адзначылі юбілейныя вяселлі, гаспадароў лепшых аграсядзіб і пераможцаў конурсу па добраўпарадкаванні двароў. ААТ “Баліна” ўручыла граматы сваім работнікам, у ліку якіх была і Галіна Аркадзьеўна Ляховіч – ветэран працы, якая аддала прадпрыемству 57 гадоў.

Кароткі дождж святу не перашкодзіў, песняў і музыкі хапала, а таму настрой у прысутных быў выдатны. Ствараць яго дапамаглі народны вакальны гурт «Дзвінскія напевы», выканаўцы з Бігосаўскага сельскага Дома культуры.

Радуе, сказаў на развітанне Уладзімір Ходас, што нашы вёскі працягваюць жыць, захоўваюцца іх лепшыя традыцыі. Дарога да бацькоўскага парога павінна быць жаданай. Гэта маленькая радзіма, мілы сэрцу куточак, які нельга забыць і нічым у свеце не замяніць.

Фота прадстаўлена Бігосаўскім СДК.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ