Завяршыўся турнір знаўцаў «Пазнай свой край», які праходзіў у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства 13-14 снежня.
Удзельнікі турніру прадэманстравалі свае краязнаўчыя веды у рамках інтэлектуальных паядынкаў ("Iнтэлект-буквар"i "3х5") i экскурсіi-імправізацыi.
Пераможцы:
1 месца - каманда «Сталічныя краязнаўцы» (г. Мiнск);
2 месца - каманда «Берасцея» (Брэсцкая вобласць);
3 месца - каманда «Віцьбічы» (Вiцебская вобласць).
Шчыра віншуем і жадаем новых дасягненняў!
Таксама для ўдзельнікаў турніру была арганізавана цікавая адукацыйная экскурсійная праграмма па трох накірунках:
«Прыродная спадчына» - праграма «Вандроўка ў экамір»;
«Гістарычная спадчына» - праграма «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» (наведванне Дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь);
«Культурная спадчына» - праграма «Мінск – культурная сталіца Беларусі».
Па матарыялам тэлеграм-канала "Министерство образования Республики Беларусь".