Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Сям'я Аўчыннікавых больш за 30 гадоў працуе на жывёлагадоўчай ферме «Паліцы» Бешанковіцкага раёна

Вольга і Аляксандр Аўчыннікавы больш за 30 гадоў разам працуюць на жывёлагадоўчай ферме “Паліцы” ДП “ПалітаддзелецАгра” Бешанковіцкага раёна.

Вольга Анатольеўна там не толькі начальнік вытворчага ўчастка, яна – загадчыца складам гаруча-змазачных матэрыялаў, вядзе ўлік кармоў. Жанчына адказвае за жыццядзейнасць фермы, утрыманне жывёлы, сочыць за работай падначаленых. А гэта даглядчыкі-жывёлаводы, пастухі, дзённыя і начныя даглядчыкі, механізатар.

Аляксандр Аўчыннікаў – адзін механізатар на ўсе “Паліцы”. Яго працоўны дзень  праходзіць у пастаянным клопаце пра цялят. Гэта вялікая работа –накарміць, напаіць больш за тысячу галоў, падвезці салому. І да кожнага гадаванца — з любоўю і пяшчотай.

На рабоце – жонка начальнік, дома гаспадарыць муж. Жывуць Аўчыннікавы непадалёк, у вёсцы Дабрыгоры. Трымаюць уласную гаспадарку, агарод. А як жа без іх? Ды і дзецям дапамагчы трэба. Малодшы сын Вольгі і Аляксандра працуе таксама ў  ДП “ПалітаддзелецАгра”, старэйшы – у Віцебску. Часта да бабулі і дзядулі прыязжаюць ўнукі.

На ферме “Паліцы” больш за тысячу галоў буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачная прывага – звыш за 700 г. Самі ж Аўчыннікавы сціпла кажуць, што яны проста робяць сваю справу. А сакрэт якраз і заключаецца  ў рабоце — паўсядзённай, адказнай і добрасумленнай.

Фота Ірыны Хасанавай.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ