Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

У Міёрах прайшлі спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы

У адзін з выхадных дзён жыхары Міёр маглі назіраць на прыгарадным возеры рэдкую для марознага (слупок тэрмометра апускаўся ніжэй 20 градусаў) дня карціну: групкамі і паасобку на вадаёме сядзеў не адзін дзясятак рыбаловаў.

Самыя цікаўныя гараджане хутка навялі даведкі. Аказалася, што раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў праводзіць спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы.

Кожны, хто выйшаў на лёд, спадзяваўся на перамогу, а разам з ёй і на прыз, які абяцалі таварыства і гаспадыня магазіна рыбалоўных прылад «У рыбачкі» Іна Гяч.

Лоўля на мармышку аказалася самай папулярнай, ёй выказалі жаданне заняцца 15 дарослых рыбаловаў і шэсць юніёраў. З жэрліцамі прыйшлі толькі 9 чалавек.

Задаволіцца рыбалкай удзельнікі спаборніцтваў наў­рад змаглі – на пошук «рыбацкага шчасця» былі адведзены толькі тры гадзіны. Але некаторыя за гэты час здабылі ад кілаграма да двух акунёў ды шчупакоў. У якасці прызоў шчасліўцы атрымалі лёдабур, рыбалоўную скрынку і складное крэсла, набор жэрліц, вядз­ерца для жыўцоў. Юніёрам уручылі білеты рыбаловаў-аматараў.

 Заключным акордам спаборніцтваў стала частаванне гарачымі чаем і юшкай.

Фота з адкрытых крыніц.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ