Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

30 ці 80? Беларускі тэатр “Лялька” адзначыў юбілей (Фотарэпартаж)

№1

2

У абласнога цэнтра багатае тэатральнае мінулае. І нам, музейшчыкам, было цікава пашукаць больш раннія звесткі пра лялечны тэатр у нашым горадзе. І мы іх знайшлі ў Пецярбургу ў газеце "Витебский пролетарий" за 15 сакавіка 1936 года: “Пры доме мастацкага выхавання дзяцей у студзені арганізавалася першая беларуская студыя кукальнага тэатра”, дзе 100 школьнікаў авалодвалі гэтым майстэрствам пад кіраўніцтвам украінскага артыста-лялечніка Маурэнка, – абвясціў намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў.

IMG 1639

Нагадаю, што сённяшні Беларускі тэатр "Лялька" створаны ў 1985 годзе пры Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа як лялечная трупа. Прэм’ера першага спектакля "Дзед і Жораў" па п'есе Віталя Вольскага адбылася 20 красавіка 1986 года. І менавіта ў гэты дзень святкуецца дзень нараджэння гэтай установы культуры. Напрацаваўшы рэпертуар, у 1990-м калектыў вылучыўся ў асобны тэатр.

IMG 1643

Адным з заснавальнікаў і першым рэжысёрам лялечнай трупы быў Віктар Клімчук. Усе 30 гадоў ён вызначае рэпертуарную палітыку. Першай актрысай, залічанай у штат “Лялькі”, была Вольга Корзун, якая зараз загадвае трупай сталічнага Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. З заснавання і па сённяшні дзень служыць у тэатры Аляксандр Маханькоў.

Жыве лялька толькі на сцэне

За 30 сезонаў у тэатры пастаўлена каля 60 спектакляў, і для кожнага рабіліся лялькі. 70 з іх экспануюцца на выставе ў віцебскай ратушы.

IMG 1688

IMG 1891

IMG 1924

IMG 1945

IMG 1986

Усе яны створаны ўмелымі рукамі двух таленавітых мастакоў, якім Беларускі тэатр “Лялька” абавязаны вялікай доляй свайго поспеху. Гэта Аляксандр і Ганна Сідаравы, якія аддалі тэатру 25 гадоў і два гады таму пайшлі на заслужаны адпачынак, – распавяла кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Людміла Сіманёнак.

IMG 1689

Арганізатары стараліся, каб на выставе былі прадстаўлены розныя па стылі спектаклі для дзяцей і пастаноўкі для дарослых, якія сёння ідуць на сцэне “Лялькі”. Адрозніваюцца экспанаты і па сваёй эмацыйнай напоўненасці: адны выпраменьваюць святло, дабрыню, радасць, а іншыя прымушаюць задумацца над сэнсам жыцця. Ёсць тут і рэканструкцыя магілёўскай батлейкі ХІХ стагоддзя, таксама зробленая Аляксандрам Сідаравым.

IMG 1703

IMG 1727

Як адзначыла Людміла Сіманёнак, 95% лялек, прадстаўленых ў ратушы, – гэта дзеючыя “артысты”, але ажываюць яны толькі на сцэне дзякуючы чароўным рукам таленавітых акцёраў.

На свята – з падарункамі

Юбілейная імпрэза прадоўжылася трохгадзінным капуснікам “Нам 30 год” у самім тэатры. Тут было шмат песень, танцаў і жартаў,  успаміны пра мінулае, віншаванні ад калег з розных гарадоў і краін, і, канешне, узнагароды.

IMG 1750

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў уручыў ганаровую грамату Віктару Клімчуку за шматгадовую плённую працу на ніве культуры, рэжысёрскае майстэрства і прапаганду беларускага тэатральнага мастацтва.

Для мяне "Лялька" спачатку стала тэатрам для дарослых, куды мы прыходзілі з жонкай вечарамі. Цяпер малодшаму сыну споўнілася чатыры і, спадзяюся, разам з ім паглядзім і дзіцячыя спектаклі, – сказаў Уладзімір Уладзіміравіч.

IMG 1802

Ганаровыя знакі Міністрэства культуры Рэспублікі Беларусь атрымалі артысты Ларыса Мартынава і Аляксей Макарскі. Было яшчэ шмат асабістых падзяк, грамат і іншых узнагарод ад розных устаноў.

IMG 1825

Фота Алены АЛІМАВАЙ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ