Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5864
Евро
3.1186
100 российских рублей
3.4027
Погода в Витебске
5 oC пасмурно
Давление:
759мм рт. ст.
Влажность:
94%
Скорость ветра:
2.55м/с северо-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Ад саламяных паясоў да гліняных свістулек: якія вырабы ствараюць сенненскія майстры?

Па выніках 2020 года Сенненскі Дом рамёстваў прызнаны лепшым сярод роднасных філіялаў раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці Віцебшчыны.

Па словах загадчыцы Сенненскага Дома рамёстваў Вольгі Квашко, зараз ва ўстанове працуюць чатыры майстры, якія займаюцца дванаццаццю напрамкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яны вядуць гурткі для дзяцей і дарослых, даюць выязныя майстар-класы па школах рэгіёна.

Прызнанне іх заслуг – гэта вынік працы не аднаго года, сцвярджае Вольга Квашко. Кожны майстар валодае ледзь не ўсімі відамі рамёстваў. А ў сваіх накірунках сапраўдны дока. Валянціна Грыбоўская валодае ўсімі тэхнікамі саломапляцення, а таксама віртуозна тчэ і вышывае. Вольга Акулава стварыла калекцыю народных паясоў, сярод іх – саламяны шырынёй 5 см даўжынёй 3 м. Падобны захаваўся ў абласным краязнаўчым музеі і датуецца канцом XVIII ст. Адзін адноўлены экзэмпляр пакінулі для ўласнай выстаўкі, а другі падарылі Полацкаму краязнаўчаму музею. Пасля доўгіх спроб керамісту Уладзіміру Квашко паддалася тэхналогія Глухароўскай свістулькі, якую калісьці ствараў сенненскі ганчар Генадзь Глухароў. Летась гэтаму вырабу, як і яшчэ сямі гліняным народным цацкам майстроў Віцебшчыны, Мінкультам нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Дарэчы, у пачатку года Уладзімір Квашко разам з дырэктарам Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярынай Лабукай атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі спецыяльную прэмію. Калектыў установы быў узнагароджаны за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, адраджэнне традыцыйнай тэхналогіі вырабу гліняных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння.

Гэты год запамінальны і для загадчыцы Сенненскага Дома рамёстваў. На выніковай калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама Вользе Квашко ўручана пасведчанне «Народны майстра Беларусі». Такое прызнанне яна атрымала за стварэнне калекцыі народнага строю Сенненшчыны, якая зараз налічвае 45 адзінак. Частку з іх рабілі яшчэ папярэднікі майстра.

Адраджэнне народных рамёстваў – бясконцы працэс, лічыць Вольга Квашко. Увасабленне творчых задумак немагчыма без належнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, якую забяспечвае мясцовая ўлада. Сенненскі Дом рамёстваў адзіны на Віцебшчыне, які мае швачна-вышывальную машынку. У свой час былі закуплены чатыры ткацкіх станка, печ для абпалу керамікі, ганчарны круг. Нядаўна з’явілася сучаснае выставачнае абсталяванне, якое дазваляе больш ярка прадэманстраваць мастацтва сенненскіх майстроў.

Фота Дзмітрыя ОСІПАВА.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ