У Вiцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасцi адкрыта экспазiцыя «Восеньская скарбонка». Тут прадстаўлены работы народных клубаў майстроў народных мастацкiх рамёстваў Вiцебскага i Докшыцкага раёнаў.
Вiцебскi клуб «Традыцыя» iснуе 20 гадоў i сёння аб’ядноўвае 40 чалавек. Яго ўмельцы прадэманстравалi публiцы самыя разнастайныя калекцыi: акварэльныя кветкавыя нацюрморты, мужчынскiя i жаночыя народную вопратку Вiцебскага рэгiёна, рознакаляровыя габелены i ручнiкi, ганчарную керамiку i шмат чаго iншага. З асаблiвай пашанай ставяцца члены клуба да майстэрства 91-гадовай Надзеi Iванаўны Варабей, якая вышывае не проста карцiны, а сапраўдныя шэдэўры.
Клуб «Докша», заснаваны ў 1987-м, таксама багаты на таленавiтых удзельнікаў. Сярод iх разьбяр па дрэве Вiктар Гарбачоў, калекцыю якога складаюць работы з казачна-фантастычнымі i фальклорна-этнаграфiчнымі сюжэтамі.
На выставе ёсць разнастайныя па тэхналогii i каларыстыцы ручнiкi i сурвэткi, у тым лiку з аптычным эфектам. Докшыцкiя майстры ствараюць густоўныя фларыстычныя кампазiцыi з розных прыродных матэрыялаў, раскрываючы iх фактуру ў букетах, вянках, пано, ляльках.
У экспазiцыi цвiтуць самыя незвычайныя кветкi: плецены з бiсеру бэз, каваная металічная ружа, скураныя букеты-аплiкацыi, намаляваныя на шкляных бутэльках ландышы. Маленькiх наведвальнiкаў зацiкавяць зборы лялек i рухомых драўляных цацак.
На выставе гарманiчна суiснуюць фальклорныя, мiфiчныя, хрысцiянскiя i прыродныя матывы, дэманструючы каларыт i разнастайнасць беларускай культуры.
Жадаючыя могуць наведаць экспазiцыю да 2 лiстапада ва ўсе днi, апрача нядзелi i панядзелка.
Марыя Дзекан, студэнтка Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А. Куляшова
Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА