Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Якія смачнасці да салодкага застолля прапаноўвае крама "Смак" у Глыбокім?

Калі вы аматар чаю, то глыбоцкая крама «Смак» можа прапанаваць некалькі дзясяткаў найменняў гэтага напою. А яшчэ розныя смачнасці да салодкага застолля.

Які жадаеце? — спыта­ла мяне прадавец і гаспадыня Анастасія Малатоўнік і пачала пералічваць. – Зялёны з імбірам, з вішняй, з садавінай ці гароднінай – вось гэты з бураком. Ёсць травяныя зборы, а жадаеце экзотыкі – купіце «Венецыянскую ноч» ці «Адмірала Нахімава»… Прадавец адкрывала слоікі, сыпала назвамі, запомніць якія было практычна немагчыма. Вырашыла схітрыць. Спытала:
А які вам падабаецца больш?
Залежыць ад настрою, – адказала Анастасія. – Розніцу ў паху, мяркую, вы адчулі. Ёсць цёплыя, халодныя, лёгкія, як подых ранішняга ветру, вострыя… Яшчэ сама ўсе існуючыя заваркі не паспрабавала. Калі пачынала, баялася, што ніколі не разбяруся ў гатунках. Але, як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Цяпер ужо магу сказаць, што належу да знаўцаў чаю. Гэта прызналі і яго пастаўшчыкі з Германіі. «Венецыянскую ноч» паспрабавала ў краме. Паслуга для тых, хто хоча выпіць кубачак чаю на месцы, зімой вельмі дарэчы. Для гэтага ў краме ёсць столік, крэслы.


Пакуль наталялася экзатычным напоем, на вочы трапілі дзіцячыя малюнкі на сцяне. Аказваецца, каб дарослыя маглі спакойна зрабіць пакупкі, дзятве прапануюць памаляваць. На стале — набор каляровых алоўкаў і размалёвак. Сярод выставы дзіцячых прац знайшла і каштоўную інфармацыю: дзе ў Глыбокім можна зрабіць прышчэпку ад каранавірусу.
Уражваў прафесіяналізм афармлення вітрын, выкладкі тавару. Акрамя чаю, тут багаты выбар спецый для прыгатавання самых розных страў. Налічыла каля 80 слоічкаў. Можна купіць фасаваныя, а можна і столькі, колькі патрэбна для аднаго разу.
Адна з вітрын – арэхі і сухафрукты, яшчэ адна напоўнена сувенірамі і падарункавымі камплектамі. Невялікая горка змяшчае сувеніры. Анастасія кажа, што гатова прымаць на рэалізацыю работы мясцовых рамеснікаў.
Тры гады назад, калі бралася за сваю справу, стаўку зрабіла на тавар якасны, – сказала гаспадыня крамы. – Хоць наўкол дастаткова магазінаў, якія прадаюць чай, каву, здобу, выбрала таксама напоі, але больш высокага класа. І не пралічылася. Хто паспрабаваў сапраўднага чаю, ад яго ўжо не адмовіцца. А мне прыемна, што магу задаволіць гэты попыт, бо «Смак» – гэта і пра наш чай.

Фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ