17-18 верасня Беларускі тэатр “Лялька” распачынае новы 37-мы сезон прэм’ерай спектакля “Каля-Маля”, паказам пастаноўкі “Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех” і гастролямі Пскоўскага абласнога тэатра са спектаклем “Прыгучий мышонок”.
Для тых, хто прыходзіць у тэатр не ў апошнюю хвіліну — майстар-класы па лялькаваджэнні, экспрэс-конкурс для юных мастакоў, флэш-моб з удзелам артыстаў “Лялькі” і вакалістаў Дзіцячай школы мастацтваў №4, а таксама канцэрт Міхаіла Рубіна.
Фота аўтара.